Мікалай Мікалаевіч Ляпешка

Мікалай Мікалаевіч Ляпешка (нар. 25 студзеня 1952, Орша) — беларускі дыпламат.

Мікалай Ляпешка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы
2 мая 1997 — 31 ліпеня 2002
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг, Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі
Папярэднік ---
Пераемнік Наталля Жылевіч
Нараджэнне 25 студзеня 1952(1952-01-25) (72 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975).

Працаваў лабарантам, перакладчыкам, настаўнікам. З 1983 года на дыпламатычнай службе. У 19931995 гадах быў другім сакратаром Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН. У 19951997 гадах быў начальнікам розных упраўленняў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[1].

Першы беларускі пасол у Турэцкай Рэспубліцы: прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь 2 мая 1997 года[2]. Вызвалены ад гэтай пасады 31 ліпеня 2002 года[3].

З 2002 па 2005 год працаваў кіраўніком кадравай службы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У лютым 2005 года прызначаны генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку[4]. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы ў 2008 годзе працуе ў сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку.

Зноскі