Мікалай Фёдаравіч Рассоха
(Пасля перасылкі з Мікалай Расоха)
Мікалай Фёдаравіч Рассоха (3 жніўня 1958, в. Слабада, Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Мікалай Фёдаравіч Рассоха | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
3 жніўня 1958 (66 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 3 жніўня 1958 года ў в. Слабада Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
Працаваў галоўным аграномам, кіраўніком саўгаса (КСУП) «Мазырская агароднінная фабрыка».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае дачку.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)