Мікулаш I (князь опаўскі)

(Пасля перасылкі з Мікулаш I, князь опаўскі)

Мі́кулаш Опаўскі (чэшск.: Mikuláš Opavský, каля 1255 — 25 ліпеня 1318) — пазашлюбны сын чэшскага караля Пржэмысла Отакара II, заснавальнік сілезскай галіны дынастыі Пржэмыславічаў.

Мікулаш I
чэшск.: Mikuláš I Opavský
польск.: Mikołaj I opawski
Князь опаўскі
1269 — 1286
Папярэднік Новаўтварэнне
Пераемнік Вацлаў II
 
Дзейнасць феадал, кіраўнік, манарх
Веравызнанне Roman Catholic[d]
Нараджэнне каля 1255[1][2][…]
Смерць 25 ліпеня 1318(1318-07-25)[4]
Пахаванне
Дынастыя Дынастыя Пржамысловічаў і Opavian Přemyslids[d]
Бацька Пржэмысл Отакар II
Маці Agnes of Kuenring[d]
Жонка Adelaide of Habsburg[d]
Дзеці Nicholas II, Duke of Opava[d], Wenceslaus of Opava[d] і John of Opava[d]

Мікулаш быў пазашлюбным сынам караля ад прыдворнай дамы Маргарэты фон Шуенрынг. Ён быў узаконены бацькам са згоды рымскага Папы Урбана IV. З-за таго, што спадчыннікам чэшскага прастола павінен быў стаць яго адзінакроўны брат Вацлаў II, для Мікулаша ў 1269 годзе было створана Опаўскае княства.

Сімон Кезскі у «Дзеяннях гунаў і венграў» піша, што ў бітве на Мораўскім полі ў 1278 годзе Мікулаш біўся побач са сваім бацькам. Пасля паражэння чэхаў у гэтай бітве Мікулаш правёў два гады ў венгерскім палоне, быў выкуплены ў 1281 годзе, пасля чаго вярнуўся ў сваё княства. Яму прыйшлося змагацца за сваё ўладанне з Кунгутай Расціслаўнай, удавой памерлага Пржэмысла Отакара II. Калі ў 1285 годзе Кунгута выйшла замуж за пражскага магната Завішу Фалькенштэйнскага, то пачалося збліжэнне паміж Мікулашам і Рудольфам Габсбургам, чаму спрыяла жаніцьба Мікулаша з пляменніцай Рудольфа — Адэльгейдай. Тым не менш, барацьбу за княства Мікулаш прайграў, і сваіх уладанняў пазбавіўся.

Мікулаш стаў рабіць кар’еру пры чэшскім двары. З-за таго, што Вацлаў II хутка стаў каралём не толькі Чэхіі, але і Польшчы, Мікулаш стаў кракаўскім старостай (і нават пэўны час кіраваў Вялікай Польшчай).

Пасля смерці ў 1306 годзе Вацлава III Мікулаш стаў спрабаваць вярнуць сабе Опаўскае княства, аднак у 1308 годзе новы чэшскі кароль Іаган Люксембургскі аддаў Опаву легніцкаму князю Баляславу III. Мікулаш атрымаў ад Іагана за верную службу замак Плумлаў у паўднёвай Маравіі.

Сям’я і дзеціПравіць

У 1283 годзе Мікулаш ажаніўся з Адэльгейдай — пляменніцай германскага караля Рудольфа I. У іх было трое дзяцей:

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #138667535 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #138667535 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 ліпеня 2019.
  3. https://data.cerl.org/thesaurus/cnp01178439 Праверана 10 ліпеня 2019.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.