Клімавіцкі павет

павет Магілёўскай губерні Расійскай імперыі
(Пасля перасылкі з Мілаславіцкі павет)

Клімавіцкі павет (руск.: Климовичский уезд) — адміністрацыйная адзінка Магілёўскай губерні Расійскай імперыі і Гомельскай губерні РСФСР з канца 18 ст. да канца 1923 г.

Клімавіцкі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Магілёўская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Клімавічы
Дата ўтварэння 22 сакавіка (2 красавіка) 1777
Дата скасавання 1924
Насельніцтва 143 287 (1 897 год)
Плошча 3711,4 вёрст²
Клімавіцкі павет на карце

Гісторыя

правіць

Утвораны ў 1772 г. як Мілаславіцкі павет у складзе Магілёўскай губерні. У 1777 г. правінцыя ліквідавана, цэнтр павета перанесены ў г. Клімавічы з в. Мілаславічы, павет перайменаваны. У 1796 г. — ліквідаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Беларускай губерні. У 1802 г. адноўлены пры аднаўленні Магілёўскай губерні.

У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа і лесанарыхтоўкамі[1].

З 1919 г. — у складзе Гомельскай губерні РСФСР. З 1923 г. аб'яднаны з Чэрыкаўскім паветам у Калінінскую акругу з цэнтрам у г. Клімавічы.

Воласці

правіць
  • Бялынкавіцкая
  • Бярозкаўская
  • Забялышынская
  • Загусцінская
  • Касцюковіцкая
  • горад Клімавічы
  • Машэўская
  • Мілаславіцкая
  • Надзейкавіцкая
  • Роднянская
  • Хатовіжская
  • Хоцімская
  • Ціманаўская
  • Шумяцкая

Ураднікі павета

правіць

Зноскі

  1. Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзен: У 3 т. / З. Е. Абезгауз, Х. Ю. Бейлькін, А. Р. Бухавец [і інш.]; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Галоўная рэдкал.: М, С. Сташкевіч (старшыня) і інш.; Рэд. тома В. П. Панюціч. Т. 2: Ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. — Мн.: Беларуская навука, 2002. — 550,[1] с. — С. 332. — ISBN 985-08-0506-4. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1430, воп. 2, спр. 721, арк. 5—6; спр. 942, арк. 4; Могилевский голос. — 1906. — 15, 16 января, 12 февраля.

Спасылкі

правіць