Азгінавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Мільканавіцкі сельсавет)

Азгі́навіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Касцяні. Займае плошчу 91,7 км².

Азгінавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слонімскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Касцяні
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 329
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мільканавіцкі сельсавет у складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мільканавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Азгінавічы, сельсавет перайменаваны ў Азгінавіцкі[1]. 17 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Касцянёўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Асабнякі, Грынкі, Касцяні, Сакалова і Шулякі), цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Мяльканавічы, сельсавет перайменаваны ў Мяльканавіцкі сельсавет[2]. 22 ліпеня 1966 года цэнтр сельсавета вернуты ў Азгінавічы, сельсавет перайменаваны ў Азгінавіцкі[3]. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Слонімскага сельсавета перададзена вёска Чамяры[4]. 10 красавіка 2020 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Касцяні[5].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1717 чалавек[6], з іх 90,9 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,9 % — палякі, 1,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1329 чалавек[8].

Станам на 2015 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1614 чалавек, з іх: дзяцей — 258 чалавек, насельніцтва працаздольнага ўзросту — 845 чалавека, пенсіянераў — 511 чалавек. Большая частка працаздольнага насельніцтва сельсавета працавала ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Дружба-Агра».

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  5. Решение Слонимского районного Совета депутатов от 10 апреля 2020 г. № 131 О переносе административных центров сельсоветов
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.