Мілінгі
Мілінгі, або мелінгі (грэч. Μηλιγγοί) † — славянскае сярэневяковае аб'яднанне на поўдні Пелапанеса.
Мілінгі † | |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Пелапанес |
Мова | славянская |
Рэлігія | політэізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | іншыя славяне |
Дакладны час перасялення мілінгаў у Пелапанес не вядомы. Канстанцін VII Парфірагенет паведамляў, што ў першай палове IX ст. візантыйцы выгналі з Пелапанеса ўсіх славян, акрамя мілінгаў і езерытаў, якія займалі схілы высокай гары Пентадакціл у Лаконіі. Мілінгі былі вымушаны выплочваць візантыйцам даніну. Але праз кароткі час кіраўнік мясцовай адміністрацыі паведаміў, што мілінгі не падпарадкоўваюцца імператару і кіруюцца самі сабою. Візантыйскі военачальнік Крыніт Аротра вёў супраць іх ваенную кампанію з сакавіка да канца лістапада, спаліў іх пасевы і ўчыніў іншыя разбурэнні. Мілінгі былі вымушаны падпарадкавацца. Пры гэтым іх даніна была павялічана ў 10 разоў. Напад на Візантыю славян вымусіў імператара Рамана I Лакапіна пайсці на саступкі пелапанескім пасяленцам і вярнуць папярэднюю малую даніну.
Мілінгі таксама ўзгадваліся ў XIII - XIV стст. як жыхары Пелапанеса, якія выплочвалі даніну ў форме ваеннай службы. Відавочна, у пазнейшы час былі элінізаваны.