ЦЭЦ-3 (Мінск)
ЦЭЦ-3 — філіял РУП «Мінскэнерга» — прадпрыемства энергетыкі ў паўднёва-ўсходняй частцы Мінска. Пабудаваная ў 1951 годзе. Вызначаная магутнасць 370 МВт (2011). Забяспечваецца тэхнічнай вадой з Чыжоўскага вадасховішча.
Мінская ЦЭЦ-3 | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
Беларусь Мінск |
Статус | дзеючая |
Увод у эксплуатацыю | 1951 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Электрычная магутнасць, МВт | 542 МВт |
Характарыстыкі абсталявання | |
Асноўнае паліва | Прыродны газ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудаваная ў 1951 годзе ЦЭЦ з вызначанай магутнасцю 25 МВт прызначалася для забеспячэння электраэнергіяй, парай і цяплом Мінскага трактарнага завода.
У 1961 на ЦЭЦ-3 устаноўлена 1-я ў СССР цеплафікацыйная турбіна вызначанай магутнасцю 100 МВт.
Цяпер ЦЭЦ абслугоўвае буйны прамысловы вузел, утвораны трактарным, аўтамабільным, маторным, падшыпнікавым і інш. заводамі, а таксама абслугоўвае да 25 % жыллёвага фонду горада. Вызначаная магутнасць ЦЭЦ-3 дасягае 370 МВт.
Плануецца рэканструкцыя з мэтаю павысіць ККД і давесці вызначаную магутнасць да 550 МВт.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 17 верасня 2011.