Мінтаі
(Пасля перасылкі з Мінтай)
Мінта́і (Theragra) — род рыб з сямейства трасковых.
Мінтаі | |||||||||||||||||||||||||||||
![]() Мінтай далёкаўсходні (Theragra chalcogramma) | |||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне Правіць
Даўжыня да 75 см, маса да 1,5 кг. Верх цела са шматлікімі цёмнымі плямамі. Спінных плаўнікоў З, анальных 2, хваставы з невялікай выемкай. Вочы вялікія.
Пашырэнне Правіць
Адрозніваюцца 2 віды: мінтай атлантычны (Theragra finnmarchica) насяляе Нарвежскае мора, мінтай далёкаўсходні (Theragra chalcogramma) пашыраны ў паўночнай частцы Ціхага акіяна.
Жывуць на глыбіні 500—700 м.
Асаблівасці біялогіі Правіць
Чародныя. Кормяцца ракападобнымі, дробнай рыбай. Ікра пелагічная, дробная; нераст на мелкаводдзі.
Промысел Правіць
Мінтай далёкаўсходні — аб’ект промыслу.
Тлушч з печані багацейшы на вітаміны за трасковы.
Літаратура Правіць
- Мінтаі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).