Міраславас

(Пасля перасылкі з Міраслаў (Літва))

Мірасла́вас[1] (літ.: Miroslavas, традыцыйная беларуская назва — Міраслаў) — вёска ў Алітускім раёне Алітускага павета Літвы. Цэнтр Міраславаскай сянюніі. Размешчана за 12 км на захад ад Алітуса. Насельніцтва на 2011 год — 382 чалавекі.

Вёска
Міраславас
літ.: Miroslavas
Герб
Герб
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Міраслаў
Насельніцтва
382 чалавекі (2011)
Часавы пояс
Міраславас на карце Літвы
Міраславас (Літва)
Міраславас

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Упершыню Міраслаў упамінаецца ў XVII ст. У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У XVIII ст. Міраслаў атрымаў статус мястэчка. У 1719 годзе тут збудавалі драўляны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Міраслаў апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.

На 1827 год у Міраславе было 33 будынкі.

Найноўшы час правіць

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Міраслаў апынуўся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 328 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 382 чал.

Славутасці правіць

 
Капліца
  • Капліца
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1847)

Зноскі

Спасылкі правіць