Мірон Антонавіч Бобер

Мірон Антонавіч Бобер (нар. 3 сакавіка 1937, в. Далёкія, Лідскі павет) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1976).

Мірон Антонавіч Бобер
Дата нараджэння 3 сакавіка 1937(1937-03-03) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 3 сакавіка 1937 года ў в. Далёкія Лідскага павета. Скончыў у 1964 годзе БДУ, дзе і працаваў на кафедры гісторыі КПСС. З 1974 г. выкладае ў Мінскім медыцынскім інстытуце.

Навуковая дзейнасць правіць

Вывучае рэвалюцыйныя і дэмакратычныя рухі моладзі ў Заходняй Беларусі, методыку выкладання гісторыі ў негуманітарных ВНУ. Адзін з складальнікаў і аўтараў каментароў да зборніка дакументаў і матэрыялаў «Рэвалюцыйны авангард працоўнай моладзі Заходняй Беларусі» (1978), вучэбных дапаможнікаў «Гісторыя Беларусі» (часткі 1-2, 1998), «Кароткі нарыс гісторыі культуры Беларусі» (2003, з М. П. Саўко, В. І. Карнацкай і інш)

Спасылкі правіць