Міхалова (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Міхало́ва[1] (трансліт.: Michalova, руск.: Михалово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Вёска
Міхалова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Міхалова на карце Беларусі ±
Міхалова (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Міхалова (Пухавіцкі раён)
Міхалова (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Міхалова (Пухавіцкі раён)

Гісторыя

правіць

Паселішча вядома прынамсі з сярэдзіны XVIII стагоддзя як фальварак Міхалоў або Міхалова, які адносіўся да дамена Шацк, уласнасць Аскеркаў. Уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. Экздывізія аддзяліла ад Шацка многія ўладанні, Міхалоў і Вяркалы з вёскамі Слабада (12 дымоў), вёскай Вяркалы (19 дымоў) былі аддзелены на карысць Грушвіцкіх[2] .

Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1876 годзе ўладальнікам маёнтка быў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Рудольф Міхайлаў Грушвіцкі (у спадчыну з 1841 года), было 1275 дзесяцін зямлі. Гаспадаркай займаўся аканом, была таксама карчма з гадавым даходам 130 рублёў[3]. У канцы XIX стагоддзя, паводле краязнаўцы Аляксандра Ельскага, маёнтак меў значны прыбытак з права прапінацыі (вырабу спірту) і арэнды[4]. Таксама былі млыны на Пцічы[4].

У 1913 годзе ўладальнікам маёнтка быў Антоні Ваяводскі, было 830 дзесяцін зямлі[5].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Сталінградзец», была кузня. У 1939 годзе да Міхалова была далучана вёска Цагельня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады імя Калініна, «Буравеснік», 3-я Мінская імя Будзёнага. У траўні 1943 года вёска была спалена ў ходзе нямецкай карнай аперацыі, забіты 3 жыхары. Пасля вайны вёска адноўлена.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[6].

Насельніцтва

правіць
  • 1908 год — 1 двор, 25 жыхароў[7]
  • 1917 год — 10 двароў, 67 жыхароў, усе беларусы[8]
  • 1940 год — 17 двароў, 52 жыхары
  • 2002 год — 1 двор, 1 жыхар
  • 2009 год — 2 жыхары[9]
  • 2019 год — 1 жыхар[10]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. SgKP 1890, s. 756.
  3. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877, с. 44.
  4. а б SgKP 1885, s. 301.
  5. Nad Świsłoczą 1914, s. 101.
  6. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  7. Ярмоловичъ В. 1909, с. 124.
  8. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 126.
  9. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  10. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 7 чэрвеня 2025.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць