Міхал Ігнатавіч Варнас

Міхал Ігнатавіч Варнас (1877, в. Шынкуны, Ковенская губерня, цяпер Літва — 11 сакавіка 1938, Магілёў, турма НКУС) — беларускі каталіцкі святар.

Міхал Ігнатавіч Варнас
Адукацыя
Нараджэнне 1877
Смерць 11 сакавіка 1938(1938-03-11)

Біяграфія правіць

З беларускай сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства ў 1900 годзе. У 1902—1908 гадах пробашч касцёла ў в. Яшмуйжа (тагачасны паштовы адрас: ст. Прэлі) Дынабургскага павета. З 1913 года вікарый касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пры кляштары дамініканцаў у в. Аглона (тагачасны паштовы адрас: ст. Самерсет) Дынабургскага павета. З 1923 года адміністратар парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Івандар Чэрыкаўскага павета (цяпер Клімавіцкі раён). У 1926—1928 гадах і, верагодна, пазней пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў мястэчку Лазавіца Клімавіцкага павета (цяпер Клімавіцкі раён). З 1936 года пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мсціславе Магілёўскай вобласці[1].

Арыштаваны 23 жніўня 1937 года. Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 6 снежня 1937 года як «агент буржуазнай Польшчы» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны з шэрагам падследных Магілёўскай турмы НКУС. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 16 студзеня 1989 года. Асабовая справа Варнаса захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці[1].

Зноскі

  1. а б Маракоў, Л. Варнас Міхал Ігнатавіч // Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 85. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.

Літаратура правіць