Міхал Булгарын

(XVIII ст.) пісар земскі ваўкавыскі

Міхал Булгарын — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Міхал Булгарын
Булат[d]
Булат[d]
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
пісар земскі ваўкавыскі[d]
1766 — 1783
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
Род Булгарыны[d]
Бацька Юзаф Булгарын[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Булгарынаў герба «Булат». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа, сына Тамаша Булгарына і Ганны з Ельскіх. Меў брата Яна[1].

Пісар земскі ваўкавыскі ў 1766—1783 гадах, дэпутат на Галоўны Трыбунал ВКЛ у Вільні ў 1766 г., камісар да камісіі скарбовай ВКЛ у 1777 г., паўторна дэпутат на Трыбунал у 1779 г., пасол на сойм 1773—1775 г. і з яго — дэпутат на перамовах з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй па першым падзеле Рэчы Паспалітай, а таксама распарадчык фундушаў скасаванага Ордэна езуітаў, атрымаў Ялоўскае староства (1775 г.)[1].

Сябра Пастаяннай Рады пры каралі польскім і вялікім князі літоўскім Станіславе Аўгусце Панятоўскім у 1775 г., яго гарачы прыхільнік, ваўкавыскі пасол на Чатырохгадовы сойм у 1788 г[1].

Сям’я правіць

3 жонкай Казімірай Ельскай меў сыноў[1]:

  • Юзаф, у 1792—1795 г. падстолі ваўкавыскі;
  • Марцін;
  • Станіслаў;
  • Калікст.

Зноскі