Міхал Сясіцкі

(пам. 1713) ваявода менскі і мсціслаўскі

Міхал Сясіцкі (Даўмонт-Сясіцкі) (? — 22 кастрычніка 1713) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Міхал Сясіцкі
Герб «Галава буйвала»
Герб «Галава буйвала»
22-і Ваявода мсціслаўскі
1698 — 22 кастрычніка 1713
Папярэднік Аляксандр Ян Масевіч
Пераемнік Ян Стэфан Тызенгаўз
Ваявода менскі
1681 — 1698
Папярэднік Казімір Белазор
Пераемнік Уладзіслаў Юзафат Сапега
Смерць 22 кастрычніка 1713(1713-10-22)[1][2]
Род Сясіцкія[d]
Бацька Казімір Крыштаф Сясіцкі[d]
Жонка Кацярына з Каменскіх[d][2]
Дзеці Марцыяна

Сын вялікага літоўскага кухмістра Казіміра Уладзіслава Сясіцкага.

Вількамірскі харунжы з 1667 і староста з 1672/1673, ваявода менскі ў 16811698 і мсціслаўскі з 1698.

Служыў у войску, у 1670—1680-х гадах ваяваў з туркамі. Пасол на соймы 16701679, маршалак Літоўскага Трыбунала ў 1692 і 1699. Прыхільнік групоўкі Пацаў, з 1680-х гадоў — Сапегаў.

Яго дачка Марцыяна выйшла за Міхала Антонія Радзівіла.

Зноскі

Літаратура правіць