Ян Стэфан Тызенгаўз

(пам. 1730) ваявода мсціслаўскі

Ян Стэфан Тызенгаўз (? — 1730) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Ян Стэфан Тызенгаўз
Герб «Буйвал I»
Герб «Буйвал I»
Ваявода мсціслаўскі
1714 — 1730
Папярэднік Міхал Сясіцкі
Пераемнік Крыштаф Дамінік Пузына
Смерць 1730(1730)
Род Тызенгаўзы
Бацька Стэфан Тызенгаўз
Маці Барбара з Шэметаў[d]
Жонка Алена з Войнаў-Ясянецкіх[d][1]
Дзеці Тарэза, Стэфан, Бенедыкт

Вялікі пісар ВКЛ у 16991714, ваявода мсціслаўскі з 1714, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1716 і 1720. Быў таксама старостам купішскім і дыяменцкім.

Сям’я

правіць

Сын новагародскага ваяводы Стэфана Тызенгаўза і Барбары Шэмет, дачкі слонімскага падкаморага Габрыэля Шэмета. Ажаніўся з Аленай Войнай-Ясянецкай, дачкой новагародскага кашталяна Аляксандра Войны-Ясянецкага. Пакінуў дзяцей Тэрэзу (жонка віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага), пянянскага старосту Стэфана і купішскага старосту Бенедыкта.

Літаратура

правіць
  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 195. — ISBN 978-83-65880-76-5