Міхаіл Кулеша
Міхаі́л (Міхал) Куле́ша (літ.: Mykolas Kuleša, польск.: Michał Kulesza; 26 лістапада 1799 — 6 лістапада 1863) — беларуска-польскі мастак, адзін з першых літографаў на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага. Шмат вандруючы па тэрыторыях сучасных паўднёвай Літвы, паўднёва-ўсходняй Беларусі і паўночна-ўсходняй Польшчы, Кулеша стварыў рэдкія выявы мясцін першай паловы XIX стагоддзя.
Міхаіл Кулеша | |
---|---|
польск.: Michał Kulesza | |
Імя пры нараджэнні | Міхаіл Аляксандр Пётр Кулеша |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1799[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 1863 (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм |
Вядомыя працы | «Гусары ў чаканні атакі», «Барбара Радзівіл», «Барысаглебская (Каложская) царква, Гродна» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьМіхаіл Кулеша нарадзіўся ў Вільні ў збяднелай шляхецкай сям'і. Жывучы і працуючы ў шматэтнічным асяродку тагачаснай сталіцы Віленскай губерні Расійскай імперыі, карыстаўся польскім напісаннем свайго прозвішча, Kulesza, і падчас выставак у Францыі называў сябе «польскім мастаком».
Вучыўся ў цыстэрцыянскай пачатковай школе ў Трашкунах, мастацтву пачаў навучацца ў гімназіі ў неакласіцысцкага мастака Яна Дамеля. Вучобу працягваў у Імперскім універсітэце Вільні, дзе асвойваў літаграфію ў Яна Рустэма[2]. Міхаіла Кулешу лічылі адным з найбольш здольных вучняў. Пра яго працаздольнасць сведчыць той факт, што Міхаіл прадаставіў на факультэцкую выстаўку 25 твораў — малюнкі пер'ем, эскізы, копіі карцінаў Рэмбранта.
Падчас вучобы ў каледжы далучыўся да філаматаў[3] і быў арыштаваны за сувязь з імі ў 1823. У 1829 Міхаіл Кулеша атрымаў званне доктара філасофіі мастацтва[4].
Доўгі час быў вольны мастаком, даючы прыватныя заняткі па выяўленчым мастацтве, дапамагаў у літаграфічнай краме Юзафа Азямблоўскага. Падчас падарожжа ў Крым спыняўся на нейкі час у Мінску[5].
У 1837 годзе пераехаў з Вільні ў Крожы дзеля выкладання. Праз два гады быў пераведзены ў Гродна, дзе выкладаў у прыватнай школе[6]. У 1844 перайшоў на працу ў новаадчынены Інстытут высакародных дзяўчын у Беластоку Гродзенскай губерні, дзе і застаўся жыць да смерці[7]. У 1845, падчас паездкі па Берасцейшчыне, гасцяваў у свайго сябра Фелікса Улодака[8].
Творчасць
правіцьПадарожнічаючы па Беларусі і Літве, маляваў відарысы, этуды мясцін. Планаваў выдаць серыю альбомаў з выявамі найцікавейшых мясцін Беларусі, Літвы, Валыні. Аднак пры яго жыцці выйшаў толькі адзін альбом, выдадзены пры дапамозе Юзафа Крашэўскага[9].
Пасля смерці яго творы да Першай сусветнай вайны ўпрыгожвалі хаты ў Мінску, Гродна, Беластоку, Вільні, Варшаве[10]. Малая частка карцін, што захавалася, цяпер знаходзіцца ў Мастацкім музеі ў Вільні.
Зноскі
- ↑ Michał Kulesza // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Антон Лещинский. Основы графики. — Гродна: Гродненский государственный университет имени Янки Купалы, 2003. — ISBN 985-417-503-0.
- ↑ Korespondencja filomatów: wybór / Zbigniew Sudolski, ed. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1999. — ISBN 83-04-04473-0.
- ↑ Tadas Adomonis, Nijolė Adomonytė. Lietuvos dailės ir architektūros istorija. — Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1997. — ISBN 9986-571-21-9.
- ↑ Светлана Базылева-Ланько. Яблоки с Марса и книги с Венеры или как сбываются мечты // Библиотечное Дело. — № 24, 114. — ISBN 1727-4893.
- ↑ Józef Jodkowski. Świątynia warowna na Kołoży w Grodnie. W świetle badań archiwalnych i archeologicznych dokonanych w 1935 r. — Prace i sprawozdania Muzeum w Grodnie. Hrodna: Muzeum w Grodnie, 1936. — Т. 1.
- ↑ Rima Rutkauskienė. Mykolas Kuleša // Visuotinė lietuvių enciklopedija / Zenonas Rokus Rudzikas, Juozas Tumelis, et al. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007. — Т. 11. — ISBN 978-5-420-01613-8.
- ↑ С.Я. Сяльверстава. Культурнае жыццё Брэста-Літоўскага ў першай палове XIX ст.(недаступная спасылка). Мястэчкі Беларусі. Андрэй Гяцэвіч (17 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2016. Праверана 8 чэрвеня 2014.
- ↑ Лідскі замак у мастацтве: Міхаіл Кулеша . История Лидчины. Новая Лида (22 лютага 2012).
- ↑ Барыс Крэпак. Эцюд вандроўніка на Белым возеры // Культура. — 10-17 снежня 2011. — № 50, 1021. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
Літаратура
правіць- Дробаў Л. М. Беларускія мастакі XIX стагоддзя. — Мн., 1971.
- Rosińska-Derwojed Anna. Z twórczości malarza białostockiego Michała Kuleszy // Rocznik białostocki. — Т. 1. — ISSN 0080-3421.
- Rutkauskienė R. Mykolas Kuleša // Visuotinė lietuvių enciklopedija / Zenonas Rokus Rudzikas, Juozas Tumelis, et al.. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007. — Т. 11. — ISBN 978-5-420-01613-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхаіл Кулеша