Міхась Шаховіч

беларускі паэт

Міхась Шаховіч (20 лістапада 1953, вёска Сакі, Бельска-Падляшскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча — 5 чэрвеня 2000, Беласток, Польшча) — беларускі паэт.

Міхась Шаховіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 лістапада 1953(1953-11-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 2000(2000-06-05) (46 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім (1972), у 1972 г. паступіў на аддзяленне беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1975 г. перайшоў на завочнае навучанне (скончыў у 1977) і пачаў працаваць журналістам у беларускім штотыднёвіку «Ніва». З 1985 г. — адказны сакратар польскага грамадска-культурнага штомесячніка «Кантрасты». З 1990 г. — кіраўнік выдавецкай суполкі «Сумежжа». Член Саюза польскіх пісьменнікаў з 1985 г. Жыў у Беластоку, дзе і памёр. Пахаваны ў Беластоку на гарадскіх могілках.

ТворчасцьПравіць

Дэбютаваў у 1974 г. на старонках «Нівы» вершам. Піша на беларускай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Прамінанне» (1978), «Святая ноч» (паэма, з паралельным перакладам на польскую мову, 1979), «Напевы» (паэмы, 1987) і кнігі апавяданняў «Вада ў рэшаце» (1984).

Пад яго рэдакцыяй выйшаў том навуковых прац, прысвечаных польска-беларускім культурным узаемасувязям «Мост праз стагоддзі» (1980).

ЛітаратураПравіць

  • Міхась Шаховіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

СпасылкіПравіць