Міхась Южык
Міхась Южык, сапр.: Міхаіл Юр’евіч Сотнікаў[1] (нар. 4 сакавіка 1969, Мінск) — беларускі пісьменнік, паэт і публіцыст[2].
Міхась Южык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1969 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 4 сакавіка 1969 года ў Мінску[1].
Пасля сканчэння сярэдняй школы № 6 г. Мінска, з 1987 па 1989 гады служыў у Савецкай Арміі.
У 1994 годзе скончыў факультэт камп’ютарнага праектавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Працаваў на ВА «Гарызонт». З 1997 года — у рэдакцыі публіцыстычна-літаратурнага часопіса «Акно».
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі[3] з 2005 па 2015 гады. У 2015 годзе выключаны з саюза за крытыку кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пісьменнік Анатоль Матвіенка[4] так характарызаваў М. Южыка: «чалавек няпростага лёсу, умее быць аб’ектыўным і да сябе, і да іншых»[5]. Член суполкі беларускіх літаратараў «Літаратурнае прадмесце»[6].
Творчасць
правіцьПіша прозу і вершы. Перакладае з англійскай на беларускую мову[7]. Вядзе літаратурны блог[8].
Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», «Бярозка», «Родная прырода», газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар кніг прозы «Мёртвае дрэва» (2001), «Перакулены час» (2002), «Марыянеткі і лялькаводы» (2008), кніг паэзіі «АнтыРЫФМАР» (2009), «Сузор’е вокнаў» (2012).
Адчужаны ад усіх герой фантастычнай аповесці «Горад, які яны засялілі» (2007) жыве ў варожай прасторы. Як паказвае літаратуразнаўца Ігар Запрудскі, гэты герой падобны да аналагаў, створаных французскімі экзістэнцыялістамі[9].
Выдаў кнігу філасофскіх разважанняў «Човен на Млечным Шляху» (2010). Філолаг Марыя Верціхоўская ўспрымае кнігу як прапанаванае чытачу люстэрка: «Глянеш у яго — і выразна ўбачыш прыгажосць, разумнасць свету і мярзоту чалавека»[10].
Бібліяграфія
правіцьКнігі
правіць- «Мёртвае дрэва» (2001), проза, аповесці, апавяданні;
- «Перакулены час» (2002), проза, раман;
- «Марыянеткі і лялькаводы» (2008), проза, раман;
- «АнтыРЫФМАР» (2009), паэзія;
- «Човен на Млечным Шляху» (2010), філасофія;
- «Сузор’е вокнаў» (2012), паэзія.
Асноўныя публікацыі
правіць- «Матылькі над багнай», аповесць («Маладосць», № 6, 2006);
- «Горад, які яны засялілі», аповесць («Маладосць», № 10, 2007);
- «Лесвіца», раман («Полымя», № 8,9,10, 2007);
- «І падаў снег на зямлю», аповесць («Маладосць», № 7, 2009);
- «Леапард на балконе», раман («Полымя», № 11,12, 2010);
- «Каця», аповесць (калектыўны зборнік «Самая чароўная кветка», 2010, «Мастацкая літаратура»);
- «Хто там за дзвярыма», аповесць («Маладосць», № 4, 2012);
- «Калыханка», аповесць («Полымя», № 12, 2012);
- «Людная вуліца», аповесць («Дзеяслоў», № 3, 2014).
Ацэнкі
правіцьНа думку літаратурнага крытыка Валянціны Локун, Міхась Южык творыць на стыку рэалістычнага сацыяльна-псіхалагічнага пісьма і фантастыка-містычнага, з выкарыстаннем постмадэрнісцкай парадыгмы, імкнучыся перш за ўсё вызначыць духоўную сутнасць сучаснага чалавека[11].
Зноскі
правіць- ↑ а б Міхась Южык. Леапард на балконе. // Полымя. — № 11. — C. 49.
- ↑ Михась Южык: зарплату ад СПБ не атрымоўваю. ОО «Союз писателей Беларуси»
- ↑ Михась Южик
- ↑ В Гродно выступил гость из Минска, писатель Анатолий Матвиенко
- ↑ Пенсіянер Новікаў, або Няспраўджаная галадоўка
- ↑ Літаратурнае прадмесце : зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце» / склад. Л. Рублеўская, В. Шніп. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 196 с. — С. 9
- ↑ Пераклады. Блог «ЛіМа»
- ↑ Міхась Южык
- ↑ Ігар Запрудскі. Горад і сейбіты ветру, ці У цянотах магічнага рэалізму — dziejaslou.by
- ↑ Верціхоўская М. Святло этыкі ў тумане эстэтыкі // ЛіМ, 4 сакавіка 2011
- ↑ В. Локун. Лестница, ведущая в духовную пропасть