Міхаіл Іванавіч Барысенка
Міхаіл Іванавіч Барысенка (25 ліпеня 1917, в. Глыбоцкае, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 2 студзеня 1984, г. Масква) — савецкі спецыяліст у галіне распрацоўкі сістэм кіравання для ракетна-касмічнай прамысловасці. Доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1965). Член-карэспандэнт АН СССР (1981).
Міхаіл Іванавіч Барысенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1984 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі энергетычны інстытут (радыётэхнічны факультэт, 1941), Маскоўскае вышэйшае каманднае агульнавайскавое вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР (1942).
Месца працы, пасада: НДІ № 885 Міністэрства прамысловасці сродкаў сувязі СССР (з 1945, начальнік аддзела), НДІ прыборабудавання (з 1963, начальнік аддзялення, галоўны канструктар), Маскоўскі навукова-даследчы радыётэхнічны інстытут (1974—1984, з 1976 — дырэктар).
Навуковыя інтарэсы: сістэмы кіравання ракет-носьбітаў, міжпланетных касмічных апаратаў, штучных спадарожнікаў Зямлі.
Узнагароды
правіцьЗванне «Герой Сацыялістычнай Працы» (1957), Ленінская прэмія (1960), Дзяржаўная прэмія СССР (1978), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ларыёнаў У. С. Барысенка Міхаіл Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 346. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
- Борисенко Михаил Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 48.
- Борисенко Михаил Иванович // Изобретатель. — 2015. — № 7. — С. 36.
- Борисенко — космический управленец / К. И. Баландин // Беларусь и космос. — Минск, 2016. — С. 15—17.