Міхаіл Іванавіч Гальшанскі
Міхаіл Іванавіч Гальшанскі (? — 1433), прадстаўнік роду Гальшанскіх[1].
Міхаіл Іванавіч Гальшанскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
«Гіпацэнтаўр» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Вязынскі | ||||||
Пераемнік | Міхайла Балабан | ||||||
|
|||||||
Смерць | 1433 ці каля 1448 | ||||||
Бацька | Іван Альгімонтавіч Гальшанскі | ||||||
Маці | Агрыпіна Святаслаўна[d] |
БіяграфіяПравіць
Належаў да знакамітага літоўскага княжага роду Гальшанскіх герба «Гіпацэнтаўр». Сын Івана Гальшанскага ад шлюбу з Агрыпінаю (1350/2-?), дачкою Святаслава Іванавіча Смаленскага, вялікага князя смаленскага. Сястра Агрыпіны Ганна была жонкай Вітаўта[2]. Меў братоў Данілу (загінуў у бітве пад Вількамірам (1435) на баку Свідрыгайлы), Юрыя, Сямёна, Аляксандра, Андрэя, Глеба і сястру Ульяну (была жонкай Сямёна Раманавіча Кобрынскага).
У 1422 годзе князь Міхаіл Іванавіч Гальшанскі згадваецца ў званні князя-намесніка кіеўскага.
Разам са сваім братам Сямёнам Лютым быў актыўным удзельнікам міжусобнай барацьбы паміж Жыгімонтам Кейстутавічам і Свідрыгайлам за вялікае княжанне. Спачатку Міхаіл Гальшанскі ваяваў на баку Свідрыгайлы і на чале яго войска ў чэрвені 1433 разграміў войскі Жыгімонта, якімі камандаваў Пётр Мантыгірдавіч, каля Маладзечна[1][3].
Але ў хуткім часе князі Сямён і Міхаіл Гальшанскія перайшлі на бок Жыгімонта. Верагодна, у жніўні 1433 у Барысаве Міхаіл трапіў у палон да Свідрыгайлы і быў пакараны смерцю.
Яго, як і брата Сямёна, патапілі ў Заходняй Дзвіне паблізу Віцебска.
Пячатка Міхаіла Іванавіча з выяваю збройнага кентаўра захавалася пры дакументах Мельнскай дамовы.
Mixаіл Альшанскі/Альшаніцкі ў дакументах 1439-48 ггПравіць
У 1439-48 гадах у крыніцах згадваецца знаходжанне ў Чырвонай Русі Міхаіла Альшанскага альбо Альшаніцкага. Польская даследчыца Г. Малахоўская лічыць яго тоесным Міхаілу Гальшанскаму (адмаўляючы, такім чынам, гібель Гальшанскага у 1433 г.).[4] Ю. Вольф лічыць яго тоесным Міхаілу Канстанцінавічу Пінскаму, які ў такім разе тытулуецца ў гэтых выпадках па Альшаніцы (Міхаіл Альшаніцкі выступае з патронімам «Канстанцінавіч» на адным дакуменце Свідрыгайлы).[5]
Гэты Міхаіл быў жанаты з Марыяй, якая, магчыма, паходзіла з Чырвонай Русі. У 1440 годзе жонка падаравала яму сёлы Заланіў , Дычкы , Підкамінь у Галіцкай зямлі[6]. У 1439 годзе згаданы, як Альшанскі і Быбельскі , таму можна выказаць здагадку, што яго жонка — дачка Ходкі Быбельскага[4].
РадаводПравіць
Васіліса | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гольша | Андрэй кн. вязынскі | Соф’я | Юрый | Януш кн. дубровіцкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя | Іван | Васіліса | Фёдар | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альгімонт? | Міндоўг | Даніл | Януш | Уладзімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр? | Юрый | Анастасія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альгімонт | Іван | Сямён Люты | Глеб? | Павел | Багдана | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый | Аляксандр | Ганна | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр | Васіль | Ядвіга | Андрэй | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ульяна | Ганна | Аляксандра | Марыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл | Юліянія | Барбара | Соф'я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Андрэй | Юрый | Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Барыс? | Сямён | Таццяна | Фядора | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юліянія | Сямён кн. трабскі | NN дачка | Алена | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ а б Гольшанские // Иван // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
- ↑ Князья Гольшанские (Ольшанские) . Генеалогия русской знати. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 4 студзеня 2010.
- ↑ Krupska Anna. Montygierdowicz Piotr (Petrassius, Pietrasz, Petrasy), (zm. po r. 1456) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1976. — Tom XXI/4, zeszyt 91. — S. 675. (польск.)
- ↑ а б Małaczyńska Gertruda. Holszański Michał h. Hippocentaurus (zm. 1448)… — S. 589.
- ↑ Wolff, Kniaziowie…, ss. 14-15.
- ↑ Akta grodzkie i ziemskie… — T. 12. — S. 81. — № 807. (лац.)
ЛітаратураПравіць
- Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.
- Nowak P., Pokora P. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004.
- Małaczyńska Gertruda. Holszański Michał h. Hippocentaurus (zm. 1448) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1961. — Tom IX/4, zeszyt 43. — S. 589. (польск.)