Іван Альгімонтавіч Гальшанскі

(XIV—XV стст.) намеснік кіеўскі

Iван Альгімонтавіч Гальшанскі, у хрышчэнні Пётр (зг. з 1379 — 1401) — вялікалітоўскі арыстакрат, найбліжэйшы радца вялікага князя літоўскага Вітаўта[1]. Фактычны пачынальнік роду князёў Гальшанскіх.

Iван Альгімонтавіч Гальшанскі
«Гіпацэнтаўр»
«Гіпацэнтаўр»
намеснік кіеўскі
1397 — 1401
Папярэднік Скіргайла
Пераемнік Іван Барысавіч
Нараджэнне невядома
Смерць 1401(1401)
Род Гальшанскія
Бацька Альгімонт Гальшанскі
Жонка Агрыпіна Святаславаўна
Дзеці гл. тэкст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сын князя Альгімонта з Гальшан. Актыўны прыхільнік Вітаўта[1] ў час яго барацьбы за велікакняжацкую ўладу, двойчы суправаджаў яго ў эміграцыю ў Прусію. Першы раз гэта адбылося ў 1382 годзе, калі Вітаўт уцёк з вязніцы Ягайлы, за што апошні канфіскаваў землі Івана. Тым не менш, некалькімі гадамі пазней Іван падарыў Ягайлу залаты пояс і атрымаў свае дамены наўзамен. Другі раз Іван суправаджаў Вітаўта ў выгнанні ў 1390 годзе падчас літоўскай грамадзянскай вайны 1389—1392 гадоў.

У 1390 годзе ўзначальваў пасольства, што адвозіла ў Маскву дачку Вітаўта Соф’ю, нявесту вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча[1]. Набыццё такога саюзніка для Вітаўта на ўсходзе прымусіла Ягайлу пайсці на перамовы і падпісаць у 1392 годзе Востраўскае пагадненне.

3 1392 года адзін з набліжаных Вітаўта, уваходзіў у велікакняжацкую раду. 3 1396 — намеснік у Кіеве[1]. Атрымаў ад Вітаўта вялікія воласці Глуск і Парэчча на Пцічы, Дубровіцкае княства на Гарыні (цяпер Украіна).

Будучы каталіком, заснаваў кіеўскую дыяцэзію  (польск.) лацінскага абраду[2].

Пра высокае становішча Івана Гальшанскага ў Вялікім Княстве Літоўскім сведчыць яго месца сярод сведкаў Салінскага дагавора 1398 года і Віленска-Радамскай уніі[1].

Апошні раз згадваецца ў 1402 годзе, лічыцца, што памёр у тым жа годзе.

Сям’я

правіць

Быў жанаты з Агрыпінай (1350/2-?), дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча і сястрой Ганны, жонкі вялікага князя Вітаўта[3].

Дзеці:

Заўвагі

правіць

Зноскі

  1. а б в г д Гольшанские // Иван // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
  2. а б в Tęgowski J.  (польск.) Przodkowie Zofii Holszańskiej, czwartej żony Władysława Jagiełły // Genealogia. Studia i materiały historyczne. 8, 1996. S. 27-45.
  3. а б в г д Князья Гольшанские (Ольшанские). Генеалогия русской знати. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 4 студзеня 2010.

Літаратура

правіць
  • Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. — S. 94-115.
  • Tęgowski J.  (польск.). Przodkowie Zofii Holszańskiej, czwartej żony Władysława Jagiełły // Genealogia. Studia i materiały historyczne. 8, 1996. — S. 27-45.
  • Jonynas, Ignas (1933). «Alšėniškiai». En Vaclovas Biržiška. Lietuviškoji enciklopedija I. Kaunas: Spaudos Fondas. pp. 347-359.
  • Lietuvos valdovai (XIII—XVIII a.): enciklopedinis žinynas. Vytautas Spečiūnas (compiler). Vilna: Moklso ir enciklopedijų leidybos institutas. 2004. p. 78. ISBN 5-420-01535-8.
  • Edvardas Gudavičius. Jonas Alšėniškis. Visuotinė lietuvių enciklopedija?!, T. I (A-Ar). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2001. 629 psl.
  • Stefan M. Kuczyński. Holszański Iwan Olgimuntowic… h. Hippocentaurus (zm. 1401) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1961. — Tom IX/4, zeszyt 43. — S. 587—588.
  • Polechow S., Butyrski M. Pieczęć kniazia Iwana Olgimuntowicza Holszańskiego // Inter Regnum et Ducatum. Studia ofiarowane Profesorowi Janowi Tęgowskiemu w siedemdziesiątą rocznicę urodzin. — Białystok, 2018. — S. 441—461.