Міхаіл Ігнатавіч Панфіловіч

Міхаіл Ігнатавіч Панфіловіч (29 кастрычніка 1901 — 10 снежня 1977) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр (1943).

Міхаіл Ігнатавіч Панфіловіч
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1901(1901-10-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 1977(1977-12-10) (76 гадоў)
Месца смерці
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава II ступені медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» Jubilee Medal "30 years of the Victory in Khalkhin-Gol" ордэн Чырвонага Сцяга
Badge “Participant in the battles of Khalkhin Gol”

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Чавусы. Беларус.

У чэрвені 1920 года залічыўся ў РСЧА. Трапіў у 14-ы запасны стралковы полк. Потым накіраваны малодшым камандзірам на польскі фронт пад Беласток у 16-ы стралковы полк 46-й стралковай брыгады. Аднак там захварэў тыфам і быў эвакуіраваны ў ваенны шпіталь. Пасля выздараўлення ў снежні быў прыкамандзіраваны да 38-га Валагодскага палка.

З 1923 года служыў камандзірам узвода ў 9-м палку сувязі, камандзірам узвода 87-га стралковага палка, камандзірам узвода ў батарэі палкавой артылерыі, камандзірам стралковага ўзвода і ўзвода палкавой школы.

У кастрычніку 1928 года пераведзены ў 80-ы Ленінградскі стралковы Чырванасцяжны полк, дзе праходзіў службу камандзірам роты і памочнікам камандзіра батальёна, начальнікам палкавой школы. У 1936 годзе стаў начальнікам штаба 151-га стралковага палка 51-й Перакопскай стралковай дывізіі. У 1939 годзе накіраваны ў Манголію як начальнік штаба 36-й мотастралковай дывізіі. На гэтай пасадзе прымаў удзел у баях на рацэ Халхін-Гол. Пасля прызначаны ў штаб 1-й армейскай групы на пасаду намесніка начальніка аператыўнага аддзела.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны стаў начальнікам штаба 114-й стралковай дывізіі. Пазней узначаліў усю дывізію. У маі 1944 года прызначаны начальнікам штаба 7-й арміі. Далей заняў пасаду начальніка штаба 9-й гвардзейскай арміі. У красавіку 1945 года ўзначаліў Уральскую ваенную акругу.

Пасля вайны прызначаны начальнікам афіцэрскай школы штабной службы. Са студзеня 1947 года быў начальнікам 1-га, а з чэрвеня — 3-га аддзелаў Упраўлення ВНУ Ваеннага міністэрства СССР. Са снежня 1951 года — намеснік начальніка гэтага ўпраўлення па вучэбна-метадычных пытаннях. У маі 1953 года прызначаны начальнікам аддзела вучэбна-метадычнага і інспектарскага па вышэйшых ваенна-навучальных установах Упраўлення вышэйшых ваенна-навучальных устаноў МА СССР.

У 1954 годзе звольнены ў запас.

Памёр у Маскве.

Адукацыя правіць

Скончыў палкавую школу малодшага камскладу 14-га запаснога стралковага палка ў г. Дарагабуж (1920), 17-ю Тульскую пяхотную школу (1923), Ваенную акадэмію РСЧА імя Фрунзэ (1936), акадэмію Генштаба РСЧА (1939).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава 2-й ст., Баявога Чырвонага Сцяга МНР, медалямі.

Спасылкі правіць