Міхаіл Ануфрыевіч Багдановіч
Міхаіл Ануфрыевіч Багдановіч (нар. 11 лістапада 1900, Капыль — 15 ліпеня 1942, Сыктыўкар, Комі АССР) — беларускі навуковец-медык. Дацэнт (1936), кандыдат медыцынскіх навук (1937).
Міхаіл Ануфрыевіч Багдановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лістапада 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1942 (41 год) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (1937) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў вышэйшае пачатковае вучылішча ў вёсцы Раманава Слуцкага павета ў 1918 годзе. Працаваў прыватным настаўнікам у Капылі (1918), сакратаром зямельнага і харчовага аддзелаў Камыльскага рэвалюцыйнага камітэта (1918—1919). У 1919—1922 быў радавым Чырвонай арміі (Слуцкі асобы батальён). У 1922 паступіў на працоўны факультэт БДУ. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ ў 1927 годзе.
Працаваў адказным сакратаром Наркамздрава БССР (1927—1929), адказным сакратаром ЦК прафсаюза «Медсанпраца» (1929—1930), намеснікам дырэктара па вучэбнай працы Беларускага медыцынскага інстытута (1930—1931).
У 1931—1933 быў аспірантам 2-й тэрапеўтычнай клінікі і асістэнтам 1-й тэрапеўтычнай клінікі. Дырэктар Беларускага медыцынскага інстытута (1933—1934), дацэнт кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута (1935—1938 гг.), адначасова кансультант-тэрапеўт 4-га лячэбна-санітарнага упраўлення Наркамздрава БССР.
Арыштаваны 30 ліпеня 1938 года ў Менску. Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 5 жніўня 1939 года за «шпіёнскую дзейнасць на карысць польскіх разведорганаў» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКУС Комі АССР. Працаваў доктарам у турме НКУС. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 23 сакавіка 1956 года[1][2].