Міхаіл Карнілавіч Канькоў

Міхаіл Карнілавіч Канькоў (нар. 16 кастрычніка 1947, вёска Пачашова, Глазаўскі раён, Удмуртыя - 16 красавіка 2015, Брэст, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі мастак і дызайнер.

Міхаіл Карнілавіч Канькоў
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1947(1947-10-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 2015(2015-04-16) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Плоска[d]
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Вядомыя працы дызайн інтэр'ераў Музея выратаваных каштоўнасцей, Дома грамадзянскіх абрадаў у Брэсце, Музея хлеба ў вёсцы Расна Камянецкага раёна

Біяграфія

правіць

У 1966 годзе скончыў Кунгурскае прафесійна-мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «Мастацкая апрацоўка камня». Быў прызваны ў Савецкую армію ў Брэст, дзе і застаўся пасля заканчэння тэрміну службы. Працаваў у галіне комплекснага мастацкага праектыравання і афармлення ітэр’еру, музейных экспазіцый, манументальна-дэкаратыўнага жывапісу ў плакаце, станкавага жывапісу і графікі.

  • З 1962 па 1972 займаў пасаду метадыста па выяўленчым мастацтве ў Брэсцкім абласным Доме народнай творчасці
  • З 1972 па 1977 працаваў мастаком-афарміцелем на прадпрыемствах Брэста
  • З 1991 года з'яўляўся галоўным мастак Брэсцкага камбіната «Мастацтва». На камбінаце ён доўгі час працаваў сумесна з Барысам Малахавым, які меў архітэктурную адукацыю. Вынікам сумеснай працы стала афармленне Музея выратаваных каштоўнасцей, Дома грамадзянскіх абрадаў, многіх школ, бальніц, паліклінік, Палацаў культуры, дзіцячых садкоў у Брэсце, Музея хлеба ў вёсцы Расна Камянецкага раёна.
  • З 1994 года уваходзіў у Беларускі саюз мастакоў, таксама стал кіраваць творчай майстэрняй «АРТ-М»
  • З 1995 па 2004 займаў пасаду старшыні праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў[1]

Памёр 16 красавіка 2015 года ў Брэсце. 18 красавіка пасля адпявання ў Свята-Серафімаўскай царкве быў пахаваны на гарадскіх могілках Плоска[2].

Зноскі

  1. Міхаіл Карнілавіч Канькоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 18 жніўня 2015.
  2. Михаил Коньков похоронен на городском кладбище «Плоска» Архівавана 12 ліпеня 2015.

Спасылкі

правіць