Удмурція

(Пасля перасылкі з Удмуртыя)

Удмурцкая Рэспубліка (руск.: Удмуртская Республика, удм.: Удмурт Элькун), Удмурція (руск.: Удмуртия) — суб’ект Расійскай Федэрацыі. Плошча — 42,1 тыс. км², што складае 0,25 % агульнай плошчы Расійскай Федэрацыі. Мяжуе на захадзе і поўначы з Кіраўскай вобласцю, на ўсходзе — з Пермскім краем, на поўдні — з Башкартастанам і Татарстанам.

Суб'ект Расійскай Федэрацыі

Удмурцкая Рэспубліка
руск.: удм.: Удмурт Элькун

Сцяг Герб[d]

Удмурцкая Рэспубліка на карце Расіі

Сталіца

Іжэўск

Плошча

57-я

- Усяго
- % водн. пав.

42 061 км²
0,6

Насельніцтва

31-я

- Усяго
- Шчыльнасць

1 517 164[1] (2016)

Expression error: Unexpected < operator. чал./км²

ВРП

37-я

- Усяго, у бягучых коштах
- На душу насельніцтва

442,0[17] млрд. руб. (2014)

291,3 тыс. руб.

Федэральная акруга

Прыволжская

Эканамічны раён

Уральскі

Дзяржаўная мова

руская, удмурцкая

Глава[18]

Аляксандр Васільевіч Салаўёў

Старшыня ўрада

Віктар Аляксеевіч Савельеў (в. а.)

Старшыня Дзяржсавета

Уладзімір Пятровіч Неваструеў
Гімн National Anthem of the Udmurt Republic[d]

Код суб'екта РФ

18
Код па ISO 3166-2 RU-UD

Код АКАТП

94

Часавы пояс

MSK+1 (UTC+4)

Узнагароды:

Ордэн Леніна  — 1958 Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1970 Ордэн Дружбы народаў  — 1972

Афіцыйны сайт:

udmurt.ru

Насельніцтва — 1552,8 тыс. чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 36,9 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 69,4 %. Нацыянальны склад: рускія — 60,1 %, удмурты — 29,3 %, татары — 6,9 %, іншыя — 3,7 %. Сталіца — Іжэўск. Буйнейшыя гарады: Сарапул, Глазаў, Воткінск.

Геаграфія правіць

 
рака Чапца пад г. Глазаў

Тэрыторыя рэспублікі — узгорыстая раўніна, паступова зніжацца з поўначы на поўдзень і з усходу на захад; значную частку раздзяляюць даліны рэк і яры. На поўначы — Верхнякамскае ўзвышша (вышыня да 330 м), на захадзе, у басейне р. Кільмезь, — забалочаная нізіна. У паўднёвай частцы Удмурціі невялікія Мажгінскае і Сарапульскае ўзвышша, падзеленыя р. Іж і яе прытокамі. Карысныя выкапні — нафта (радовішча Архангельскае, Чутырска-Кіенгопскае, Мішкінскае і інш.), торф, будматэрыялы (кварцавыя пяскі, гліны, вапнякі і інш.). Удмурція багатая на мінеральныя крыніцы (Варзі-Ятчы, Кізнер).

Клімат умерана кантынентальны. Зіма халодная, лета параўнальна цёплае. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −15,5 °C на поўначы да −14,2 °C на поўдні, ліпеня адпаведна ад 17,5 да 19 °C. Ападкі (400—600 мм у год) па сезонах размяркоўваюцца нераўнамерна; вегетацыйны перыяд доўжыцца з канца красавіка да канца верасня (сума тэмператур 1700—2100 ° С).

Найбуйнейшая рака — Кама (выток знаходзіцца на паўночным усходзе рэспублікі). Астатнія рэкі належаць басейну Камы: Сіва, Іж, Чапца, Кільмезь і інш. На усходзе і паўднёвым усходзе Кама — важная суднаходная артэрыя, якая злучае Удмурцію з Заходнім Уралам, Паволжам і Цэнтрам.

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы сярэдняй і моцнай ступені ападзоленасці. На поўдні і паўднёвым усходзе — шэрыя лясныя глебы. На ўсходзе, поўдні і поўначы рэспублікі сустракаюцца астраўкі дзярнова-карбанатных глебаў; слабападзолістыя балотныя глебы — пераважна ў заходніх і паўночных раёнах; алювіяльныя — па далінах рэк.

Сімволіка правіць

 

Зноскі

  1. а б Оценка численности постоянного населения на 1 января 2016 года и в среднем за 2015 год. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2016. Праверана 27 сакавіка 2016.
  2. Всесоюзная перепись населения 1926 года. М.: Издание ЦСУ Союза ССР, 1928. Том 9. Таблица I. Населённые места. Наличное городское и сельское население. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2015. Праверана 7 лютага 2015.
  3. Статистический справочник СССР за 1928 г.
  4. а б в г д е ё С. Н. Уваров. Сельское население Удмуртии в годы Великой Отечественной войны: историко-демографический анализ. Вестник Удмуртского университета, выпуск № 5-1 / 2014. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2015. Праверана 2 студзеня 2015.
  5. Всесоюзная перепись населения 1959 года. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2013. Праверана 10 кастрычніка 2013.
  6. Всесоюзная перепись населения 1970 года. Численность наличного населения городов, поселков городского типа, районов и районных центров СССР по данным переписи на 15 января 1970 года по республикам, краям и областям. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2013. Праверана 14 кастрычніка 2013.
  7. Всесоюзная перепись населения 1979 г.
  8. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа Численность населения УР на начало 1980-2014
  9. Всесоюзная перепись населения 1989 года. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011.
  10. Всероссийская перепись населения 2002 года. Том. 1, таблица 4. Численность населения России, федеральных округов, субъектов Российской Федерации, районов, городских поселений, сельских населённых пунктов - райцентров и сельских населённых пунктов с населением 3 тысячи и более. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012.
  11. Итоги Всероссийская перепись населения 2010 года. 5. Численность населения России, федеральных округов, субъектов Российской Федерации, районов, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов – районных центров и сельских населённых пунктов с населением 3 тысячи человек и более. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2013. Праверана 14 лістапада 2013.
  12. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям. Таблица 35. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2012 года. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2014. Праверана 31 мая 2014.
  13. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. — М.: Федеральная служба государственной статистики Росстат, 2013. — 528 с. (Табл. 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2013. Праверана 16 лістапада 2013.
  14. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2014 года. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2014. Праверана 13 красавіка 2014.
  15. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2015 года. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2015. Праверана 6 жніўня 2015.
  16. Валавы рэгіянальны прадукт па суб'ектах Расійскай Федэрацыі ў 1998-2014гг. (руск.) (xls). Расстат.
  17. Валавы рэгіянальны прадукт па суб'ектах Расійскай Федэрацыі ў 1998-2014гг. (руск.) (xls). Расстат.
  18. Глава Удмуртии Александр Волков сохранит название должности(недаступная спасылка). Аргументы в Ижевске. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2016. Праверана 22 кастрычніка 2012.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць