Міхаіл Мікалаевіч Волкаў
Міхаіл Мікалаевіч Волкаў (26 студзеня 1955, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Міхаіл Мікалаевіч Волкаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
26 студзеня 1955 (69 гадоў) г. Орша, Віцебская вобласць |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 26 студзеня 1955 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці.
Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, настаўнік матэматыкі і фізікі.
Працаваў настаўнікам матэматыкі і фізікі ў Высокскай сярэдняй школе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, гімназіі № 8 г. Віцебска.
З'яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
Лаўрэат прэміі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года Віцебшчыны — 2009».
Удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, двума дыпломамі I ступені Акадэміі педагагічных навук СССР.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае дзвюх дачок.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)