Міхаіл Мікалаевіч Мышко
Міхаіл Мікалаевіч Мышко (7 лістапада 1914, в. Нурава, Верхнядзвінскі раён — 11 мая 1998) — беларускі савецкі гаспадарчы дзеяч. У 1973 годзе быў ганараваны званнем Героя Сацыялістычнай Працы, аднак у 1978 годзе пазбаўлены ўзнагарод.
Міхаіл Мікалаевіч Мышко | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лістапада 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 1998 (83 гады) |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1950). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1950 года начальнік палітаддзела Навадруцкай МТС, з 1953 года дырэктар рыбгаса «Навінкі», з 1955 года старшыня калгаса імя Жданава Дунілавіцкага раёна, з 1960 года старшыня калгаса «Бальшавік» Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў вытворчасці і нарыхтоўках сельскагаспадарчых прадуктаў. Быў узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 4 іншымі ордэнамі, медалямі.
Пасля яго выхаду на пенсію ў калгасе былі праведзены рэвізіі, якія выявілі парушэнні. У 1977 годзе быў асуджаны за крадзеж дзяржаўнай маёмасці і прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі. У 1978 годзе быў пазбаўлены звання Героя Сацыялістычнай Працы і іншых узнагарод. У 1979 годзе быў паміліваны і вызвалены.
Зноскі
Літаратура
правіць- Мышко Міхаіл Мікалаевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 233.