Міхаіл Міхайлавіч Гайдуковіч

Міхаіл Міхайлавіч Гайдуковіч (1 кастрычніка 1948, в. Хлевішча, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1983), дацэнт (1986). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры.

Міхаіл Міхайлавіч Гайдуковіч
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1948(1948-10-01) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1983)
Навуковае званне
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1972 года старшы выкладчык, у 1987—1990[1] гадах загадчык кафедры архітэктуры Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. У 1998—2002 гадах старшыня Брэсцкага аддзялення БСА[2].

Пражывае ў Брэсце.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы: будынак Дзяржстраха ў Баранавічах (1977), парк раёна Усход (1981, у аўтарскім калектыве), водагразелячэбніца (1982) у Брэсце, парк 1000-годдзя ў Віцебску (1982), індывідуальны дом з паменшанымі цепластратамі і выкарыстаннем сонечнай энергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння (1986).

Аўтар шэрагу навуковых прац, у т.л.: «Кіраўніцтва па праектаванні паркаў» (1980), «Рэкамендацыі па планіроўцы, забудове і пераўтварэнні гарадоў з улікам асваення поймавых і забалочаных тэрыторый» (1981), «Горадабудаўнічае асваенне поймавых тэрыторый Беларускай ССР» (1986) — усё ў аўтарскім калектыве.

Зноскі

ЛітаратураПравіць