Міхаіл Пятровіч Тамін
Міхаіл Пятровіч Тамі́н (руск.: Михаил Петрович Томин; 12 (24) ліпеня 1883, в. Шаровічы, Жыздрынскі павет, Калужская губерня — 31 мая 1967, Мінск) — вучоны ў галіне батанікі, ліхенолаг. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1956), доктар біялагічных навук (1934), прафесар (1929).
Міхаіл Пятровіч Тамін | |||
---|---|---|---|
Михаил Петрович Томин | |||
![]() | |||
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1883 ці 24 ліпеня 1883 | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 30 мая 1967 (83 гады) ці 31 мая 1967 (83 гады) | ||
Месца смерці | |||
Месца пахавання | |||
Грамадзянства | |||
Род дзейнасці | lichenologist | ||
Навуковая сфера | батаніка, ліхеналогія | ||
Месца працы | Маскоўскі сельскагападарчы інстытут, Варонежскі сельскагападарчы інстытут, Архангельскі лесатэхнічны інстытут, Арэнбургскі інстытут буйной мясной жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, Батанічны сад АН БССР, Інстытут біялогіі АН БССР, БДУ | ||
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук | ||
Навуковае званне | акадэмік АН БССР | ||
Альма-матар | Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут | ||
Вядомыя вучні | Наталля Отаўна Цэтэрман | ||
Узнагароды |
|
БіяграфіяПравіць
М. П. Тамін нарадзіўся ў вёсцы Шаровічы Жыздрынскага павета Калужскай губерні. Вучыўся ў мясцовай царкоўна-прыхадской школе, двухкласным павятовым вучылішчы, у 1900 годзе скончыў Жыздрынскае гарадское вучылішча. У 1906 годзе скончыў Маскоўскую земляробчую школу і быў прыняты ў Пецярбургскі лясны інстытут. Праз год М. П. Тамін перавёўся ў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1912 годзе з дыпломам першай ступені, і ў якім працаваў па вольнаму найму 1912—1913 гг. асістэнтам на кафедры батанікі. У 1913—1929 гг. старэйшы асістэнт у Варонежскім сельскагаспадарчым інстытуце і адначасова з 1914 года выкладчык у ветэрынарна-фельчарскай школе Варонежа[1]. У 1929 годзе М. П. Тамін зацверджаны прафесарам БСГА (горад Горкі, Магілёўская вобласць)[1]. У 1929—1931 гг. Міхаіл Пятровіч працаваў прафесарам у Архангельскім лесатэхнічным інстытуце, у 1931—1934 гг. — у Арэнбургскім інстытуце буйной мясной жывёлагадоўлі і ветэрынарыі[1]. З 1934 па 1941 год і ў 1944—1950 гг. М. П. Тамін працаваў навуковым супрацоўнікам у Батанічным садзе АН БССР, дзе пасля яго прыезду пачаліся планамерныя даследаванні ў галіне ліхеналогіі. Адначасова прафесар кафедры батанікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1937 годзе М. П. Таміну прысвоена вучоная ступень доктара біялагічных навук, у 1940 годзе ён абраны членам-карэспандэнтам АН БССР[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны М. П. Тамін апынуўся ў акупаваным Мінску, дзе выконваў абавязкі дырэктара Батанічнага сада і зрабіў усё магчымае, каб зберагчы ад знішчэння ўнікальныя аранжарэйныя расліны, гербарыі, захаваў інвентарныя кнігі пасадак дрэўных і куставых раслін[2].
Пасля вызвалення Мінска ад захопнікаў у 1944 годзе Прэзідыум Акадэміі навук БССР аднавіў вучонага ў званні члена-карэспандэнта[2] і ён працягваў працу ў Батанічным садзе і БДУ. У 1948—1960 гг. М. П. Тамілін на пасадзе загадчыка Аддзелам флоры і гербарыя Інстытута біялогіі АН БССР[1]. У 1956 годзе вучоны абраны акадэмікам АН БССР па спецыяльнасці «Сісэматыка раслін»[1].
Памёр Міхаіл Пятровіч Тамін 31 мая 1967 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[1].
Навуковая дзейнасцьПравіць
М. П. Таміну належаць больш за 30 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфіі[3].
Яшчэ студэнтам М. П. Тамін у 1908—1910 гг. у якасці памочніка батаніка прымаў удзел у экспедыцыях Перасяленскага ўпраўлення па вывучэнні паўночнай часткі Іркуцкай губерні і пагранічнай з Манголіяй паласы Забайкальскай вобласці, працаваў пад кіраўніцтвам буйнейшых вучоных-батанікаў А. Ф. Флёрава і Б. А. Федчанкі[2].
М. П. Таміну належаць працы ў галіне ліхеналогіі, сістэматыкі ніжэйшых раслін, батанічнай геаграфіі. Ён займаўся вывучэннем сістэматычны склад лішайнікавай флоры, пераважна паўпустынных абласцей і лясной зоны Еўрапейскай часткі СССР, Далёкага Усходу[3]. Зрабіў апісанне 32 відаў, 4 разнавіднасцей і 12 форм раней невядомых лішайнікаў[3]. Рэдактар і сааўтар выдання «Флора БССР»[3] ў 5 тамах. Імем вучонага названыя 4 віды лішайнікаў[3]. М. П. Тамін узначальваў калектыў батанікаў, якія працавалі над складаннем «Вызначальніка раслін Беларусі» (1967)[2].
Асноўныя працыПравіць
- Таблицы для определения лишайников, встречающихся в лесах Средней России — Воронеж, 1927.
- Определитель кустистых и листоватых лишайников СССР — Мн.: Изд-во АН БССР, 1937.
- Определитель корковых лишайников Европейской части СССР (кроме Крайнего Севера и Крыма) — Мн.: Изд-во АН БССР, 1956.
- Лишайники, бактерии и актиномицеты — М.: Высшая школа, 1960 (Определитель низших растений, т.5) (у сааўт.).
- Определитель растений Белоруссии — Мн.: Вышэйшая школа, 1967 (у сааўт.).
і нш.
Навуковыя артыкулыПравіць
- Материал по лихенологии. Определитель лишайников солонцеватых почв в полупустынной области юговостока СССР / М. П. Томин // 25 лет научнопедагогической и общественной работы академика Б. А. Келлера: юбил. сб. /под ред. проф. А. Я. Гордягина. — Воронеж, 1931.
- Новые и редкие виды лишайников СССР. II / М. П. Томин // Сборник научных трудов / редкол.: Т. Н. Годнев [и др.] ; Акад. наук БССР, Институт биологии. — Минск, 1950. — Вып. 1. — C. 77—86.
- Интересные и новые виды лишайников СССР / М. П. Томин // Ботанические материалы Отдела Споровых Растений Ботанического Института им. В. Л. Комарова Академии Наук СССР / под ред. проф. В. П. Савича. — Москва; Ленинград, 1950. — Т. 6, вып. 7-12. — C. 108—112.
і інш.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Михаил Петрович Томин. К 130-летию со дня рождения ботаника-лихенолога, академика НАН Беларуси (руск.)
- ↑ а б в г д Рукапісы не гараць. Як з простага хлопца з вёскі вырас сусветна вядомы батанік Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ а б в г д Академик ТОМИН Михаил Петрович (руск.) // Сайт НАН Беларусі
ЛітаратураПравіць
- Тамін Міхаіл Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тамін Міхаіл Пятровіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 76.
- Тамін Міхаіл Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 700. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
СпасылкіПравіць
- Академик ТОМИН Михаил Петрович (руск.) // Сайт НАН Беларусі
- Міхаіл Пятровіч Тамін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Рукапісы не гараць. Як з простага хлопца з вёскі вырас сусветна вядомы батанік Архівавана 5 сакавіка 2016.
- К 130-летию со дня рождения Михаила Петровича Томина Архівавана 20 кастрычніка 2013. (руск.)
- Н. М. Лунина История становления и развития Центрального ботанического сада Национальной академии наук Беларуси