Міхаіл Сяргеевіч Смірноў
Міхаіл Сяргеевіч Смірноў (нар. 5 чэрвеня 1946, г. Перлеберг, ГДР) — беларускі архітэктар.
Міхаіл Сяргеевіч Смірноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1965 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Ваенпраекце, Мінскпраекце, з 1980 года — галоўны архітэктар праектаў у БелНДІдзіпрасельбудзе.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: жылыя дамы па вул. Гагарына ў Віцебску (1977, у аўтарскім калектыве), мемарыяльныя могілкі «Барок» у Глыбокім (1980, у аўтарскім калектыве), аўтастанцыя ў раёне вул. Кульман у Мінску (1982), Дом культуры з адміністрацыйнымі памяшканнямі ў саўгасе «Прагрэс» Салігорскага раёна Мінскай вобласці (1982).
Зноскі
Літаратура
правіць- Смирнов Михаил Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)