Міхаіл Сяргеевіч Сівакоў
Міхаіл Сівакоў (нар. 16 студзеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2010—2019).
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Міхаіл Сяргеевіч Сівакоў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
16 студзеня 1988[1][2][…] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьГуляў за барысаўскі БАТЭ, адкуль у пачатку 2009 года перайшоў у італьянскі «Кальяры». За гэты клуб амаль не гуляў, аддаваўся ў арэнду ў «П’ячэнцу» з Серыі B і кракаўскую «Віслу» (за якую забіў гол ударам з 52 метраў[4]). У жніўні 2011 года перайшоў у бельгійскі «Зюлтэ-Варэгем», дзе не здолеў замацавацца. У жніўні 2012 вярнуўся ў БАТЭ на правах арэнды, стаў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе.
Па заканчэнні сезона 2012 быў выкуплены барысаўскім клубам. У пачатку сезона 2013, аднак, страціў месца ў аснове і стаў толькі выхадзіць на замену, а ў жніўні ўвогуле быў пераведзены ў дубліруючы склад[5]. Праз месяц, аднак, зноў вярнуўся ў асноўную каманды і некаторы час нават выхадзіў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
У студзені 2014 года галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч заявіў, што не бачыць Сівакова і Андрэя Гарбунова ў складзе каманды[6]. Некаторы час футбалісты падтрымлівалі форму ў дубліруючым складзе БАТЭ[7].
У сакавіку 2014 года, пакінуўшы барысаўскі клуб, Сівакоў падпісаў кантракт з «Гомелем»[8]. У складзе «Гомеля» адразу стаў трывалым іграком асновы, гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. 16 чэрвеня 2014 года адзначыўся дублем у матчы з брэсцкім «Дынама» (6:3).
27 чэрвеня 2014 года было абвешчана аб пераходзе Сівакова ў адэскі «Чарнаморац»[9]. У складзе адэскага клуба трывала выступаў у аснове. У студзені 2015 года, пасля таго як былы трэнер «Чарнаморца» Раман Грыгарчук узначаліў азербайжанскую «Габалу», адправіўся на прагляд у гэты клуб і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Разам з «Габалой» стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Азербайджана 2014/15. У маі 2015 года стала вядома, што «Габала» не будзе падаўжаць кантракт з Сіваковым[11].
19 чэрвеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Сівакова ў луганскую «Зару»[12]. У складзе «Зары» стаў асноўным цэнтральным абаронцам, гуляў у групавым этапе Лігі Еўропы. У студзені 2017 года, разарваўшы кантракт з «Зарой», стаў іграком расійскага «Арэнбурга»[13]. Аднак па выніках сезона 2016/17 «Арэнбург» пакінуў Прэм’ер-лігу, і ў чэрвені 2017 года стала вядома, што Сівакоў пакідае клуб[14].
Неўзабаве пасля зыходу з «Арэнбурга» падпісаў двухгадовы кантракт з пермскім «Амкарам»[15]. Па заканчэнні сезона 2017/18 «Амкар» спыніў існаванне, і Сівакоў стаў свабодным агентам. Некаторы час трэніраваўся з БАТЭ, аднак у выніку ў ліпені 2018 года зноў папоўніў склад «Арэнбурга»[16], дзе стаў гуляць пераважна ў стартавым складзе.
У чэрвені 2020 года стала вядома, што «Арэнбург» падоўжыў пагадненне з абаронцам[17]. У чэрвені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[18].
Міжнародная кар’ера
правіцьГуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў, быў капітанам моладзевай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную.
У 2010 годзе правёў адзін матч за нацыянальную зборную. У маі 2014 года пасля чатырохгадовага перапынку зноў быў выкліканы ў галоўную каманду.
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі (4): 2006, 2007, 2012, 2013
- Чэмпіён Польшчы: 2011
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2013
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Азербайджана: 2014/15
- Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011
Крыніцы
правіць- ↑ Mikhail Sivakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mikhail Sivakow // FBref
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Lechia - Wisła Kraków 0:3. Mikhail Sivakov (Siwakow Сівакоў) goal. 2011-05-08. Праверана 2024-08-08 – via YouTube.
- ↑ Футбол. Михаил Сиваков переведен в дубль БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2013.
- ↑ Футбол. БАТЭ решил расстаться с Михаилом Сиваковым и Андреем Горбуновым (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (27 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014.
- ↑ Горбунов и Сиваков продолжают тренировки с дублем БАТЭ (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Сиваков подписал контракт с «Гомелем» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Гомель" объявил о переходе Сивакова в одесский "Черноморец" (руск.). football.by (27 чэрвеня 2014). Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ Михаил Сиваков заключил контракт с азербайджанской "Габалой" (ФОТО) (руск.). football.by (28 студзеня 2015). Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ Футбол. Михаил Сиваков летом покинет "Габалу" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (30 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015.
- ↑ Михаил Сиваков подписал контракт с луганской "Зарей" (руск.). football.by (19 чэрвеня 2015). Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ "Оренбург" подтвердил трансфер Сивакова (руск.). football.by (19 студзеня 2017). Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ Драгун и Сиваков покинули "Оренбург" (руск.). football.by (10 чэрвеня 2017). Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ "Амкар" объявил о подписании двухлетнего контракта с Михаилом Сиваковым (руск.). football.by (17 чэрвеня 2017). Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ Михаил Сиваков подписал контракт с "Оренбургом" (руск.). football.by (25 ліпеня 2018). Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ "Оренбург" продлил контракт с Сиваковым (руск.). football.by (1 чэрвеня 2020). Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ Михаил Сиваков покинул "Оренбург" (руск.). football.by (10 чэрвеня 2024). Праверана 8 жніўня 2024.