Міхаіл Фёдаравіч Гурын
Міхаіл Фё́даравіч Гу́рын (8 лістапада 1941, Радунь, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1991).
Міхаіл Фёдаравіч Гурын | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лістапада 1941 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьУ 1971 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце. 3 1976 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Член Міжнароднага камітэта па вывучэнні старажытнай металургіі.
Асноўныя працы Міхала Гурына прысвечаныя гісторыі вытворчасці жалеза і яго апрацоўкі на Беларусі. Даследаваў структуру крычнага жалеза, працэс крыцаўтварэння, прасачыў развіццё кавальскай тэхналогіі з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да н.э. і да нашых дзён. Браў удзел у раскопках Мінскага Замчышча. У 1962—1964 гг. удзельнічаў у размініраванні боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі і Украіны.
Творы
правіцьАртыкулы
правіць- Гарадзішча Ліпнякі / М. Ф. Гурын, М. І. Лашанкоў // Весці Акадэміі навук Беларусі. — 1984. — № 2. — С.
- Раскопки городища у д. Ленино / М. Ф. Гурин // Археологические открытия 1980 года / АН СССР, Ин-т археологии; [отв. ред. Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1981. — 508 с.: ил. — С.
Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях
правіць- Леніна / М. Ф. Гурын // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 12. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- Ліпнякі / М. Ф. Гурын // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 19. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Зноскі
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
Спасылкі
правіць- Гурын Міхаіл Фёдаравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»