Міха Гарапеўшак
Міха Гарапеўшак (славенск.: Miha Goropevšek; нар. 12 сакавіка 1991, Цэле, Славенія) — славенскі футбаліст, абаронца кіпрскага клуба АСІЛ з Лісі.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 сакавіка 1991[1] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Славенія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 86 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | АСІЛ | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 5 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьЗ’яўляецца выхаванцам клуба «Сімер Шампіён» з славенскага горада Цэле, за які ён дэбютаваў ва ўзросце 20 гадоў. За родны клуб Міха правёў 63 матчы, у якіх забіў тры галы. Улетку 2014 года з’ехаў у Польшчу, дзе выступаў у складзе клуба трэцяга дывізіёна «Легіяновія». За гэты клуб абаронца згуляў у 17 гульнях, у якіх забіў адзін гол. У жніўні 2015 года года перайшоў у стан «Валыні» з Луцка, якая тады гуляла ў першым дывізіёне ўкраінскага футбола.
У ліпені 2017 года Гарапеўшак вярнуўся ў Польшчу, у «Алімпію» з горада Грудзёндз, якая тады выступала ў другім дывізіёне. У складзе польскага клуба Міха згуляў у 17 матчах, у якіх забіў адзін гол. Праз год Гарапеўшак вярнуўся ў Луцк. У складзе валынянаў славенец у агульнай суме прыняў удзел у 82 матчах, у якіх зарабіў 18 выніковых балаў (10+8).
У лютым 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[2]. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў беларускі клуб[3]. У сакавіку 2021 года далучыўся да адэскага «Чарнаморца», дапамог яму вярнуцца ў Прэм’ер-лігу, але сам па заканчэнні сезона 2020/21 пакінуў каманду.
У жніўні 2022 года далучыўся да кіпрскага «Этнікаса», якому дапамог вярнуцца ў элітны дывізіён. У жніўні 2023 года перабраўся ў АСІЛ.
Зноскі
- ↑ Miha Goropevsek // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Словенский защитник Горопевшек стал игроком минского "Динамо"
- ↑ Пятеро футболистов покинули минское "Динамо"