Міхел Коксі

(Пасля перасылкі з Міхіль Коксі)

Міхел (Міхіль) Коксі (нідэрл.: Michiel Coxcie, 5 сакавіка 1499, Мехелен — 10 сакавіка 1592, Мехелен) — фламандскі мастак эпохі позняга Адраджэння.

Міхел Коксі
Фатаграфія
Дата нараджэння 14 сакавіка 1499
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 1592(1592-03-03)[2] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва
Мастацкі кірунак Northern Renaissance[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Быў вучнем мастака Бернарта ван Орлея, які парэкамендаваў яму працягнуць навучанне ў Італіі. Міхел Коксі ў перыяд з 1530 па 1539 год жыў і працаваў у Рыме. Вярнуўшыся на радзіму, ён у 1539 годзе становіцца членам прафесійнага аб’яднання мастакоў — гільдыі святога Лукі. Да 1542 года ён пераязджае ў Брусель, а з 1546 года служыць прыдворным мастаком каралевы Венгрыі і Чэхіі Марыі Венгерскай.

Міхел Коксі быў вельмі пладавітым мастаком. Ён пісаў партрэты і фрэскі, творы біблейскай і гістарычнай тэматыкі, ствараў на дошках карціны для цэркваў (напрыклад, для мехеленскага Сабора Святога Румольда і брусельскага Сабора Святых Міхаіла і Гудулы). Да гэтага часу вядомы як таленавіты капііст карцін пэндзля Рагіра ван дэр Вейдэна і Яна ван Эйка.

Зноскі

  1. http://www.oberlin.edu/amam/Coxcie.htm
  2. Michiel Coxie // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.