Рагір ван дэр Вэйдэн

Рагір ван дэр Вэ́йдэн (нідэрл.: Rogier van der Weyden; каля 1400, г. Турнэ, Бельгія — 18 чэрвеня 1464, Брусель) — нідэрландскі жывапісец, прадстаўнік ранняга нідэрландскага Адраджэння.

Рагір ван дэр Вэйдэн
нідэрл.: Rogier van der Weyden
Фатаграфія
Найбольш верагодны аўтапартрэт Рагіра ван дэр Вэйдэна. Дэталь габелена з гісторыяй Траяна і Херкінбальда, вырабленага па карціне Рагіра "Правасуддзе Траяна" да 1461 (карціна загінула ў XVII ст.). Гістарычны музей, Берн  (руск.)
Імя пры нараджэнні нідэрл.: Rogier de le Pasture
Дата нараджэння не раней за 1399 і не пазней за 1400
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 1464[2] ці 16 чэрвеня 1464[3][4]
Месца смерці
Месца пахавання
Падданства фламандзец
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, ілюмінатар рукапісаў, архітэктурны чарцёжнік
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак Ранні нідэрландскі жывапіс[d][1]
Уплыў Ян ван Эйк, Рабер Кампен
Уплыў на Еранім Босх, Хаймэ Угэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Святы Лука малюе Мадонну». Мяркуюць, што ў вобразе св. Лукі выяўлены аўтар карціны

Разам з Янам ван Эйкам лічыцца адным з заснавальнікаў і найбольш уплывовых майстроў[6] ранненідэрландскага жывапісу  (руск.). Творчасць ван дэр Вэйдэна сфакусавана на зразуменні індывідуальнасці чалавечай асобы ва ўсёй яе глыбіні. Захаваўшы спірытуалізм  (руск.) папярэдняй традыцыі, ван дэр Вейден напоўніў старыя выяўленчыя схемы рэнесанснай канцэпцыяй актыўнай чалавечай асобы, дапоўніў іх глыбокім псіхалагізмам і эмацыйнай інтэнсіўнасцю. У канцы жыцця, па словах ВСЭ, «адмаўляецца ад універсалізму мастацкага светаўспрымання ван Эйка і канцэнтруе ўсю ўвагу на ўнутраным свеце чалавека».

Зазнаў уплыў Р. Кампена, у якога, верагодна, вучыўся. 3 1435 працаваў у Бруселі. У 1450 наведаў Італію.

Творчасць

правіць

Раннія творы не захаваліся. Для творчасці характэрна перапрацоўка мастацкіх прыёмаў Я. ван Эйка. У рэлігійных кампазіцыях, персанажы якіх адлюстраваны ў інтэр’ерах э відамі на прыроду або на ўмоўных фонах, галоўную ўвагу засяроджвае на выявах першага плана, на ўнутраным стане чалавека, не імкнецца да дакладнай перадачы глыбіні прасторы і бытавых дэталей абстаноўкі. У творах Р. ван дэр Вэйдэна ўраўнаважанасць кампазіцыі, эмацыянальная насычанасць і мяккасць колеру, некаторая падоўжанасць у прапорцыях выяў людзей. Сярод работ: «Распяцце», «Зняцце з крыжа», «Святы Лука малюе Мадонну», «Пакланенне вешчуноў», «Партрэт жанчыны», «Франчэска д’Эстэ» і інш. У яго творах на рэлігійныя тэмы, у выдатных псіхалагічных партрэтах спалучаецца трывога і песімізм чалавека, які не верыць у трываласць зямнога жыцця.

Зноскі

Літаратура

правіць