Мішкавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сіроцінскім раёне Віцебскай вобласці БССР

Мі́шкавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Мішкавічы.

Мішкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Сіроцінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Мішкавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 1 красавіка 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Сіроцінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Навікоўскага сельсавета Бешанковіцкага раёна перададзена вёска Парэчча[1]. З 17 снежня 1956 года — у складзе Сіроцінскага раёна. 1 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Мікалаеўскага сельсавета[2].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.