Мія Арбатава
Мія Арбатава (іўр.: מיה ארבטובה; 4 сакавіка 1911, Дрыбін Чавускага павета Магілёўскай губерні — 22 сакавіка 1990, Тэль-Авіў) — ізраільская балерына і выкладчык класічнага балета.
Мія Арбатава | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1990[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Joseph Goland[d] |
Прафесія | балерына, харэограф |
Тэатр | |
IMDb | ID 0033327 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьГіршвальд Мая Вульфаўна была малодшай дачкой Вульфа Меіравіча Гіршвальда и Цылі Шмульян. Бацька — вучоны-хімік, сіянісцкі дзеяч, валодаў бібліятэкай у Дрыбіне[2]. У 1925 годзе Арбатава з бацькамі пераехала ў Латвію. У Рызе паступіла ў школу класічнага балета, дзе займалася ў вядомых педагогаў пецярбургскай балетнай школы В. Фёдаравай і А. Фокінай. Праз год была прынята ў трупу Латвійскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета, а праз два гады стала салісткай Тэатра оперы і балета Адэсы.
У 1936 годзе пасля паспяховых гастроляў у Лондане і ў ЗША яна пасялілася ў Тэль-Авіве. У 1938 годзе выйшла замуж за акцёра і спевака Ёсэфа Голанда (1908—1973); разам яны стварылі сатырычны тэатр-кабарэ «Аф-ал-пі» («Насуперак»), а пазней музычныя тэатры «Лі-ла-ла» і «До-рэ-мі», дзе Арбатава была танцоўшчыцай і харэографам. У 1940 годзе Арбатава стала прыма-балерынай і харэографам у тэль-авіўскім «Опера Амаміт» («Народная опера»).
У 1943 годзе адкрыла ў Тэль-Авіве балетную студыю, выгадавала тры пакаленні ізраільскіх артыстаў балета, сярод якіх было нямала салістаў, якія выступалі з вядучымі балетнымі трупамі свету. Выкладанне ў студыі Арбатавай вялося на аснове традыцый рускага класічнага балета.
У якасці суддзі і ганаровага госця Арбатава не раз прымала ўдзел у розных міжнародных балетных конкурсах.
Узнагароды
правіцьУ 1985 за ўнёсак у развіццё мастацтва балета ў Ізраілі М. Арбатавай было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Тэль-Авіва.
Памяць
правіцьУ 1990 годзе вучні М. Арбатавай заснавалі ў Ізраілі стыпендыю для маладых артыстаў балета і міжнародны конкурс яе імя.
Зноскі
Літаратура
правіць- Шаретт, Рина. Королева без дворца - Миа Арбатова, пионер классического балета в Израиле. Тель – Авив:2005 ( на іўрыце).
- Лившиц, Владимир. Мия Арбатова. В кн.: Гордость и слава Дрибинской земли.- Горки:2017.
Спасылкі
правіць- Артыкул «Миа Арбатова» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі (руск.)
- [2]