Мірон Антонавіч Бобер
(Пасля перасылкі з М. Бобер)
Мірон Антонавіч Бобер (нар. 3 сакавіка 1937, в. Далёкія, Лідскі павет) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1976).
Мірон Антонавіч Бобер | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 3 сакавіка 1937 года ў в. Далёкія Лідскага павета. Скончыў у 1964 годзе БДУ, дзе і працаваў на кафедры гісторыі КПСС. З 1974 г. выкладае ў Мінскім медыцынскім інстытуце.
Навуковая дзейнасць правіць
Вывучае рэвалюцыйныя і дэмакратычныя рухі моладзі ў Заходняй Беларусі, методыку выкладання гісторыі ў негуманітарных ВНУ. Адзін з складальнікаў і аўтараў каментароў да зборніка дакументаў і матэрыялаў «Рэвалюцыйны авангард працоўнай моладзі Заходняй Беларусі» (1978), вучэбных дапаможнікаў «Гісторыя Беларусі» (часткі 1-2, 1998), «Кароткі нарыс гісторыі культуры Беларусі» (2003, з М. П. Саўко, В. І. Карнацкай і інш)
Спасылкі правіць
- Мірон Антонавіч Бобер на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»