Маркел Емяльянавіч Макушок

(Пасля перасылкі з М. Е. Макушок)

Маркел Емяльянавіч Макушок (14 студзеня 188131 студзеня 1952) — вучоны заолаг. Доктар біялагічных навук (1937). Прафесар (1928). Акадэмік АН БССР (1950). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944).

Маркел Емяльянавіч Макушок
Дата нараджэння 14 студзеня 1881(1881-01-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 студзеня 1952(1952-01-31) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг
Навуковая сфера заалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
медалі

Біяграфія правіць

М. Е. Макушок нарадзіўся ў сяле Верхнячка, Правабярэжная Украіна, Расійская імперыя (зараз у Чаркаскай вобласці Украіны). У 1910 годзе скончыў Кіеўскі ўніверсітэт. З 1911 г. прыват-дацэнт у Маскоўскім універсітэце. З 1927 г. прафесар і загадчык кафедры ў Казанскім універсітэце. З 1931 г. старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага акіянаграфічнага інстытута ў Маскве. У 1937—1941 і 1943—1952 гг. у Беларускім дзяржаўным універсітэце — загадчык кафедры заалогіі пазваночных, дарвінізму і генетыкі. Адначасова ў 1950—1952 гг. прарэктар БДУ і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялогіі АН БССР.

Навуковая дзейнасць правіць

М. Е. Макушок займаўся навуковай дзейнасцю ў галіне параўнальнай анатоміі жывёл, іхтыялогіі, герпеталогіі. Даследаваў паходжанне лёгкіх, плавальнага пузыра, сістэматыку губак возера Байкал і Баранцава мора, іхтыяфаўну Беларусі. Аўтар больш за 30 навуковых прац.
Сярод апублікаваных:

  • О вариациях в позвоночном столбе бесхвостых амфибий, 1917.
  • Карельский сомик, его хозяйственное значение и биологически особенности — Мн., 1951.
  • Наши рыбные богатства — М.; Л., 1926.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 275. — 599 с. — 10 000 экз.

Спасылкі правіць