Мікалай Паўлавіч Ягораў
(Пасля перасылкі з М. Ягораў)
Мікалай Паўлавіч Ягораў (6 мая 1937, Менск) — беларускі архітэктар.
Мікалай Паўлавіч Ягораў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 мая 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 г. Працаваў у Віцебскім аблміжкалгаспраекце, Мінскпраекце, з 1973 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белжылпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): секцыі цаглянага жылога дома серыі МК-9 (1967), 12-павярховыя жылыя дамы ў мікрараёне Зялёны Луг-3 (1970), рэканструкцыя будынка Міндарбуда БССР па вул. Берсана (1979), вытворчы будынак Белжылпраекта і ІВЦ Мінфіна БССР па вул. Апанскага, 17 (1978) у Мінску.
Зноскі
Літаратура
правіць- Егоров Николай Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)