Навабеліцкія могілкі

Гомель

Навабеліцкія могілкі (могілкі Тлушчакамбінатаўскія, Засожскія могілкі) — самыя старыя могілкі, што існуюць на тэрыторыі сучаснага Гомеля. Знаходзяцца ў пачатку вуліцы Ільіча ў Навабеліцкам раёне Гомеля. Могілкі займаюць 11 гектараў, знаходзяцца на прыроднай пяшчанай дзюне, выцягнуты з поўдня на поўнач уздоўж шашы (вул. Ільіча)[1].

Навабеліцкія могілкі
52°24′02″ пн. ш. 31°01′13″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
МесцазнаходжаннеГомель 
Гісторыя
Ранейшыя назвыТлушчакамбінатаўскія могілкі, Засожскія могілкі 
Дата заснавання1885 
Дата закрыцця1967 
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тут пахаваны многія знакавыя асобы горада: Адольф Крушэўскі — гарадскі галава, ён жа правадыр дваранства Магілёўскай губерні, Баляслаў Дзерангоўскі — знакаміты фатограф дарэвалюцыйнага Гомеля, Анісім Шчакудаў — аўтар вядомага плана горада 1910 года, Уладзімір Караткевіч — рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі і іншыя[2].

Там жа пахаваныя прадстаўнікі польскіх шляхецкіх семьяў, вайскоўцы рускай арміі перыяду Першай сусветнай вайны, размешчана брацкая магіла перыяду Вялікай Айчыннай вайны, ваенныя лётчыкі 20-х гадоў. На могілках захавалася каталіцкая капліца, а многія надмагіллі і крыжы ўяўляюць сабой творы мастацтва дарэвалюцыйных і савецкіх майстроў[2].

Разам з тым, некаторыя надмагільныя збудаванні, датаваныя XIX — пачаткам XX стагоддзя пашкоджаны, маюцца прыкметы пранінення ў магільныя скляпы. Некалькі элементаў старадаўніх агароджаў, крыжоў і мемарыяльных дошак, вырабленых з чорных і каляровых металаў, выкрадзены[2].

7 мая 2010 г. на тэрыторыі вайсковага некропаля быў адкрыты памятны знак, прысвечаны подзвігу дзесяці вязняў сакрэтнага фашысцкага канцлагеру КЦ-4 на востраве Узедам у Германіі, дзе выраблялі ракеты Фау-2. Вязням атрымалася збегчы з лагера смерці, пры гэтым яны змаглі ўгнаць нямецкі бамабардыроўшчык Heinkel He 111 на якім яны пераляцелі лінію фронта. Сярод герояў-вязняў — ураджэнец Гомеля Уладзімір Немчанка[1].

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гомель. Энцыклапедычны справачнік. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.

Спасылкі правіць