Навальніца-Р (руск.: Гроза-Р) — беларуская радыёэлектронная стрэльба для барацьбы з дронамі, распрацаванае КБ «Радар». Створана ў рамках спецыяльнай серыі сістэм радыёэлектроннай барацьбы «Навальніца».

Навальніца-Р
Тып: радыёэлектронная стрэльба
Краіна:  Беларусь
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: з 2018
Выкарыстоўвалася:

Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь
Дзяржпагранкамітэт

Гісторыя вытворчасці
Вытворца: КБ Радар
Гады вытворчасці: з 2017

Гісторыя правіць

Упершыню распрацоўка прадстаўлена на выставе IDEX-2017 у ААЭ.

У 2018 годзе 12 стрэльбаў «Навальніца-Р2» паступілі на ўзбраенне ў 387-ы цэнтр тэхнічнага кантролю і забеспячэння абароны інфармацыі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[1].

Апісанне правіць

З мэтай спрашчэння працэсу распрацоўкі і вытворчасці, а таксама для зручнасці наступнай эксплуатацыі ў якасці базавага канструктыва для мантажу шэрагу ключавых элементаў прылады быў абраны корпус страйкбольнай аўтаматычнай вінтоўкі Cyma CM0011 кітайскай вытворчасці, якая імітуе нямецкую Heckler & Koch G36C. На ім усталяваны каліматорны прыцэл тыпу Sturman 1×38 RD (для візуальнага навядзення вінтоўкі на беспілотнік), а таксама тры антэны пад радыёпразрыстымі кажухамі. Для мацавання прыцэла і антэнных прылад прапануецца выкарыстоўваць штатную планку Пікаціні[2].

Стрэльба прызначана для выкарыстання ў барацьбе з малапамернымі БПЛА. Забяспечвае радыёпадаўленне каналаў кіравання дронаў і бартавой апаратуры спадарожнікавых навігацыйных сістэм. Карыстальнік стрэльбы пры выяўленні мультыкоптара ў зоне бачнасці ўключае харчаванне перадатчыка, наводзіць стрэльбу на мультыкоптар з дапамогай усталяванага на ім каліматарнага прыцэла і націскае кнопку ўключэння выпраменьвання. Ва ўмовах уздзеяння перашкод мультыкоптар ажыццяўляе вымушаную пасадку (неабходны час уздзеяння для ажыццяўлення пасадкі залежыць ад тыпу мультыкоптара). Блок фарміравання перашкод сігналаў і акумулятарная батарэя ўстаноўлены ў пераносны кантэйнер, упакаваны для пераноскі ў заплечнік. Органы кіравання для ўключэння харчавання, а таксама для ўключэння выпраменьвання ўстаноўлены на корпусе стрэльбы[3].

Выкарыстанне правіць

23 кастрычніка 2020 года памежнікі заставы «Знаменка» Брэсцкай пагрангрупы з дапамогай радыёэлектроннай стрэльбы «Навальніца-Р2» перахапілі гексакоптэр, які выкарыстоўваўся для перакідання цыгарэт праз беларуска-польскі ўчастак мяжы[4]. 22 лютага 2021 года яшчэ адзін дрон з грузам кантрабандных цыгарэт быў перахоплены ў Камянецкім раёне каля вёскі Чыжэвічы. 6 красавіка на беларуска-польскай мяжы ў Брэсцкім раёне недалёка ад вёскі Сычы перахоплены трэці беспілотнік. Вінтакрылы лятальны апарат прызначаўся для незаконнай перапраўкі тытунёвых вырабаў[5].

18 мая на мяжы з Літвой радыёэлектроннай стрэльбай збіты беспілотнік НАТА. Адзначалася, што гэта ўжо не першы выпадак, калі робіцца спроба выкарыстання беспілотнікаў-шпіёнаў паблізу межаў Беларусі. Як заявіў намеснік начальніка Генштаба УС Беларусі Ігар Кароль, на працягу тыдня робіцца каля 30 спробаў незаконнага выкарыстання дронаў Паўночнаатлантычнага альянсу[6][7].

Галерэя правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі