Навапольцы
Навапо́льцы[1] (трансліт.: Navapoĺcy, руск.: Новопольцы) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнявецкага сельсавета.
Вёска
Навапольцы
| ||||||||||||||||||||||
На рацэ Гавязнянцы, левым прытоку Нёмана.
Гісторыя
правіцьВёска Гавязна (Говенса) вядома прынамсі з 1430-х гадоў, калі яе трымаў Сямён, сын Клаўкі (Клавъковъ с(ы)нъ Семенец). Пасля гібелі Клаўкі ў 1440 годзе маёнтак у Сямёна забралі і 2 "чалавек" з Гавязна надалі З'яловічам пра якіх нічога не вядома. Пазней Гавязна ўладанні слуцкіх князёў Алелькавічаў. Магчыма, з капыльска-слуцкіх уладанняў яно і было вылучана Сямёну, калі з 1433 года князь Алелька Уладзіміравіч разам з сям'ёю быў у зняволенні.[2]
У 1588 годзе князь Ян Сямён Алелькавіч прадаў маёнтак Мікалаю Радзівілу Сіротку. У 1590 годзе Сіротка аддаў Гавязна нясвіжскім бенедыкцінкам.
У XVIII ст. паблізу вёскі заснавана аднайменнае мястэчка Гавязна (з 1964 года Вішнявец).[3]
30 ліпеня 1964 года вёска Гавезна была перайменавана ў вёску Навапольцы[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Ліцкевіч 2013, с. 52-53..
- ↑ Ліцкевіч 2013, с. 52..
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
Літаратура
правіць- Ліцкевіч А. Яшчэ раз пра «Пачаткі Нясвіжа»: першая пісьмовая згадка і асоба нобіля Клаўкі // Герольд Litherland. — Горадня-Менск: 2013. — № 19. — С. 44-53.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навапольцы