Новаялчанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Наваёлчанскі сельсавет)

Новаялча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Краснае.

Новаялчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Краснае
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва 1 143[1]
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 3

Геаграфія правіць

Сельсавет знаходзіцца на паўднёвым усходзе раёна. Па тэрыторыі сельсавета праходзіць чыгунка Чарнігаў — Прыпяць.

Гісторыя правіць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Ялчанскі (Новаялчанскі) сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ёлча (Новая Ёлча). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Стараялчанскага сельсавета. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Капоранскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна. 29 кастрычніка 1964 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Ёлча ў вёску Новая Ёлча, сельсавет перайменаваны ў Новаялчанскі[3]. 26 верасня 1972 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Камарынскага пассавета перададзена вёска Іванкі[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[5]. 20 студзеня 2005 года з даных па ўліку населеных пунктаў як фактычна неіснуючая выключана вёска Капоранка[6]. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлкі Асіннік і Ніўкі[7]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Асарэвіцкага сельсавета (вёскі Асарэвічы, Вялле і Галкі)[8]. 20 жніўня 2008 года былі ліквідаваныя населеныя пункты Капоранскія Ляды, Людзвіноў і Старыя Ляды[9]. 29 студзеня 2010 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Новая Ёлча ў вёску Краснае[10].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1255 чалавек[11], з іх 92,9 % — беларусы, 4,9 % — украінцы, 1,8 % — рускія[12].

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Брагінскага райвыканкама (руск.)
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 74. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Гомельского облисполкома от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов
  7. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов
  8. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  9. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района Архівавана 17 сакавіка 2018.
  10. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 29 января 2010 г. № 132 О переносе административно-территориального центра Новоиолчанского сельсовета
  11. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  12. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць