Новая Ёлча

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Но́вая Ёлча[1] (трансліт.: Novaja Jolča, руск.: Новая Ёлча) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавета.

Вёска
Новая Ёлча
Станцыя Ёлча
Станцыя Ёлча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
119 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247660
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203843041
Новая Ёлча на карце Беларусі ±
Новая Ёлча (Беларусь)
Новая Ёлча
Новая Ёлча (Гомельская вобласць)
Новая Ёлча

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 41 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 2 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 170 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

правіць

Побач аўтадарога Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з поўначы пад прамым кутом далучаецца просталінейная вуліца, якая перасякаецца чыгункай. Працуе чыгуначная станцыя Ёлча. Рух прыгарадных паяздоў у напрамку Чарнігава.

Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні У 1850 годзе валоданне Празора. У 1885 годзе ў сядзібе Ёлча дзейнічалі бровар, патачны завод і паравы млын. Цэнтр Ёлчанскай воласці, у склад якой у 1890 годзе ўваходзіла 36 населеных пунктаў. У 1897 годзе функцыянавалі народная вучэльня, хлебазапасны магазін, крама, карчма.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Ялчанскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай (да 9 чэрвеня 1927 года), Гомельскай акруг (да 27 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей, з 25 снежня 1962 года Брагінскага раёна. З 29 кастрычніка 1964 года цэнтр Новаялчанскага сельсавета[2].

У 1920-х гадах пачалі дзейнічаць школа і кааператыў. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Серп і молат», працаваў вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ў 1942 годзе забілі 17 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўднёва-усходняй ускраіне), а ў верасні 1943 года часткова спалілі вёску. У ноч на 23 верасня 1943 года часткі 15-го стралковага корпуса 13-й арміі Цэнтральнага фронта вызвалілі вёску. У гэтым баі загінуў Герой Савецкага Саюза Залман Віхнін.

У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае). Працавалі камбінат побытавага абслугоўвання, лясніцтва, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, крама.

У склад Новаялчанскага сельсавета ў 1962 годзе ўваходзіла ў наш час не існая вёска Прудовіца.

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2004 год — 78 гаспадарак, 119 жыхароў.

Дынаміка

правіць
  • 1850 год — 82 двары, 221 жыхар.
  • 1885 год — 44 двары, 333 жыхары.
  • 1897 год — 85 двароў, 526 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 97 двароў, 549 жыхароў.
  • 1959 год — 578 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 78 гаспадарак, 119 жыхароў.
  • 2006 год — 76 гаспадарак, 113 чалавек, з якіх 3 ва ўзросце да 16 гадоў, 37 — у працаздольным і 73 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Но́вая Іёлча
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

правіць