Навесці[2] (эст.: Navesti) — рака на паўднёвым захадзе Эстоніі; з’яўляецца найбольш паўнаводным і доўгім прытокам ракі Пярну. Выток ракі знаходзіцца на Сярэдне-Эстонскай раўніне, за 7 км ад вёскі Імаверы. Працякае праз паветы Ярвамаа, Вільяндзімаа, Пярнумаа.

Навесці
Navesti.jpg
Характарыстыка
Даўжыня
Басейн 3 004,2 км²[1]
Расход вады 279 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 58°48′09″ пн. ш. 25°47′15″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 58°29′37″ пн. ш. 24°53′59″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Пярну
Краіна
physical
Навесці
Навесці
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Правымі прытокамі з’яўляюцца: Саарыгі, Рэтла, Рапу. Левыя прытокі: Халістэ (даўжыня 86 км), Расна-Оя. Берагі ў ніжняй частцы сярэдняга цячэння і да вусця пакрыты лясамі і балотамі, а селішчы, як правіла, рэдкія.

У ложы рэчышча знаходзяцца ўчасткі агалення карбанатных парод ніжне-сілурыйскіх вапнякоў і даламітаў.

Навесці багатая рыбай — каля 18 відаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Estonian Environmental Register Праверана 12 студзеня 2018.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн. — карта Эстоніі