Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі
Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі створаны з мэтай развіцця актуальных навуковых накірункаў прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, выконвае навукова-даследчыя і вопытна-канструктарскія працы, здзяйсняе падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі навукова-педагагічных кадраў.
Установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі" (НДІ ППМІ БДУ) | |
---|---|
Тып | навукова-даследчая ўстанова |
Заснаванне | 2000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск |
Сайт | apmi.bsu.by |
Гісторыя
правіцьУ 1988—2000 гадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце дзейнічала навукова-даследчая лабараторыя статыстычнага аналізу і мадэляванні (НІЛ СТАМ). Загадчыцай лабараторыі да 1994 года з’яўлялася М. Д. Сцяпанава. У 1995 году загадчыкам стаў В. А. Галінскі. Навуковым кіраўніком НІЛ СТАМ на працягу ўсяго часу яе існавання быў Ю. С. Харын. У 2000 г. па Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на базе НІЛ СТАМ быў створаны Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі (ННДЦ ППМІ). У 2008 г. Цэнтр быў ператвораны ў Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі (НДІ ППМІ).
Міжнародная назва інстытута: Research Institute for for Applied Problems of Mathematics and Informatics of Belarusian State University (APMI BSU).
Адрас: праспект Незалежнасці, 4-702, Мінск, 220030, Беларусь.
Дырэктар НДІ ППМІ БДУ — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Юрый Сямёнавіч Харын.
Структура
правіць- НДЛ статыстычнага аналізу і мадэлявання (СТАМ)
- НДЛ матэматычных метадаў аховы інфармацыі (ММАІ)
- НДЛ праблем бяспекі інфармацыйных тэхналогій
- НДЛ прыкладной інфарматыкі (ПІ), у тым ліку сектар камп’ютарнага аналізу дадзеных
- НДЛ мадэлявання фізічных працэсаў
- НДЛ метадаў аналізу і сінтэзу дынамічных сістэм
- Выпрабавальная лабараторыя
Асноўныя напрамкі дзейнасці НДІ ППМІ БДУ
правіць- Навуковыя даследаванні ў вобласці аховы інфармацыі;
- правядзенне прац па экспертызе і сертыфікацыі сродкаў крыптаграфічнай аховы інфармацыі, якія выкарыстоўваюцца у Рэспубліцы Беларусь;
- правядзенне прыкладных і фундаментальных даследаванняў у вобласці матэматычнага мадэлявання і аналізу дадзеных, прагназаванні і аўтаматызацыі прыняцця аптымальных рашэнняў у розных галінах навукі і народнай гаспадаркі;
- правядзенне навуковых даследаванняў і распрацоўка праграмнага забеспячэння ў вобласці тэарэтычнай і прыкладной інфарматыкі;
- правядзенне фундаментальных даследаванняў у вобласці матэматычнага мадэлявання фізічных працэсаў.
Найважнейшыя дасягненні НДІ ППМІ БДУ
правіць- У галіне фундаментальных даследаванняў:
- распрацаваны асновы тэорыі рабастнага (устойлівага) статыстычнага аналізу дадзеных, якая дазволіла вырашыць новыя прыкладныя задачы ў тэхніцы, медыцыне, эканоміцы і іншых галінах.
- У галіне прыкладных навуковых даследаванняў:
- распрацаваны праекты нацыянальных стандартаў і кіруючыя дакументы ў галіне крыптаграфічнай аховы інфармацыі;
- распрацаваны і ўкаранёныя праграмныя комплексы для даследавання, экспертызы і сертыфікацыі сродкаў аховы інфармацыі.
- У галіне інавацыйнай дзейнасці:
- у выпрабавальнай лабараторыі Інстытута праведзены экспертыза і сертыфікацыйныя выпрабаванні звыш 30 праграмных сродкаў крыптаграфічнай аховы інфармацыі, у тым ліку СКАІ, якія выкарыстоўваюцца для абароны аплатнай сістэмы Рэспублікі Беларусь;
- распрацавана сістэма статыстычнага праграмнага забеспячэння.
У склад сістэмы ўваходзяць 9 пакетаў прыкладных праграм, якія ўкаранёныя ў 51 арганізацыі Рэспублікі Беларусь і краін СНД, у Германіі і Карэі.
Навуковыя школы
правіцьУ НДІ ППМІ БДУ актыўна дзейнічае навуковая школа «Матэматычнае мадэляванне складаных сістэм, працэсаў аховы інфармацыі і камп’ютарнага аналізу дадзеных».
Публікацыі
правіць- Криптология: учебник / Ю. С. Харин [и др.]. — Минск: БГУ, 2013. − 511 с. — (Классическое университетское издание).
- Kharin Yu. Robustness in Statistical Forecasting. — Heidelberg/New York/ Dordrecht/ London: Springer, 2013. 356P. (ISBN 978-3-319-00839-4; DOI 10.1007/978-3-319-00840-0)
- Словарь основных терминов по криптологии / сост.: Ю. С. Харин [и др.]. — Минск:, БГУ,2013. — 66 с.
- Харин Ю. С. Теория вероятностей, математическая и прикладная статистика: учебник / Ю. С. Харин, Н. М. Зуев, Е. Е. Жук. — Минск: БГУ, 2011. — 463 с. — (Классическое университетское издание).
- Харин Ю. С. Оптимальность и робастность в статистическом прогнозировании. — Мн.: 2008. — 263с.
- Agievich S. V. On the representation of bent functions by bent rectangles.- Probabilistic Methods in Discrete Mathematics: Proceedings of the Fifth International Petrozavodsk Conference (Petrozavodsk, June 1-6, 2000). Utrecht, Boston: VSP, 2002, P. 121—135.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт НДІ ППМІ БДУ(недаступная спасылка)