Юрый Сямёнавіч Харын
Юрый Сямёнавіч Харын (нар. 17 верасня 1949, с. Зыранскае, Зыранскі раён, Томская вобласць) — беларускі матэматык.
Юрый Сямёнавіч Харын | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 верасня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | матэматыка, інфарматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік НАНБ |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Я.Я. Жук, У.І. Малюгін, С.В. Агіевіч, М.С. Абрамовіч, В.А. Галінскі |
Вядомы як | спецыяліст у галіне тэорыі імавернасцей, матэматычнай статыстыкі і абароны інфармацыі |
Прэміі | |
Узнагароды |
Доктар фізіка-матэматычных навук (1986), прафесар (1990), член-карэспандэнт (2004), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021)[1]. Старшыня экспертнага савета ВАК па матэматыцы і інфарматыцы, арганізатар і намеснік галоўнага рэдактара перыядычнага навуковага зборніка «Праблемы абароны інфармацыі», рэдактар 19 зборнікаў навуковых артыкулаў.
Біяграфія
правіцьУ 1976 па запрашэнні прыехаў працаваць на створаную кафедру тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі ФПМ. У 1988 арганізаваў на ФПМ кафедру матэматычнага мадэлявання і аналізу дадзеных, якую ўзначальвае па цяперашні час. У 2000 стаў адным з арганізатараў Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі і стаў яго дырэктарам. У 2008 цэнтр быў ператвораны ў Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковы ўклад
правіцьХарын Ю. С. займаецца распрацоўкай матэматычных мадэляў, метадаў, алгарытмаў і праграмных сродкаў рабастнага (ўстойлівага) распазнавання і аналізу стахастычных дадзеных пры стварэнні камп’ютарных сістэм крыптаграфічнай абароны інфармацыі і інфармацыйных тэхналогій.
На аснове распрацаванай Ю. С. Харыным тэорыі рабастнага статыстычнага распазнавання вобразаў і аналізу дадзеных пабудаваныя новыя мінімаксна ўстойлівыя (да скажэнняў гіпатэтычнай мадэлі) алгарытмы распазнавання вобразаў, ідэнтыфікацыі і прагназавання, якія гарантуюць найменшае ўхіленне рызыкі на зададзеных сямействах скажэнняў, рэалізаваныя ў пакетах прыкладных праграм і дазволілі вырашыць важнейшыя прыкладныя задачы ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у прамысловасці, медыцыне, эканоміцы. Распрацаваныя метады і алгарытмы распазнавання і статыстычнага аналізу дыскрэтных часовых шэрагаў, якія кіруюцца ўтоенымі выпадковымі паслядоўнасцямі, выкарыстанныя падчас стварэння і ацэньвання надзейнасці крыптаграфічных сістэм абароны інфармацыі.
Аўтар звыш 490 навуковых работ, у тым ліку 5 манаграфій і 13 вучэбных дапаможнікаў.
Падрыхтаваў 26 кандыдатаў навук і аднаго доктара навук.
Узнагароды
правіць- прэмія імя А. Н. Сеўчанкі (1997),
- Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999),
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Распазнаванне і аналіз стахастычных даных і лічбавых выяў»,
- Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2010),
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2020)[2].
Навуковыя працы
правіць- Криптология: учебник / Ю. С. Харин [и др.]. — Минск: БГУ, 2013. −511 с. — (Классическое университетское издание).
- Kharin Yu. Robustness in Statistical Forecasting. — Heidelberg/New York/ Dordrecht/ London: Springer, 2013. 356P. (ISBN 978-3-319-00839-4; DOI 10.1007/978-3-319-00840-0)
- Словарь основных терминов по криптологии / сост.: Ю. С. Харин [и др.]. — Минск:, БГУ,2013. — 66 с.
- Харин Ю. С. Теория вероятностей, математическая и прикладная статистика: учебник / Ю. С. Харин, Н. М. Зуев, Е. Е. Жук. — Минск: БГУ, 2011. — 463 с. — (Классическое университетское издание).
- Харин Ю. С. Оптимальность и робастность в статистическом прогнозировании. — Мн.:2008.-263с.
- Харин Ю. С., Малюгин В. И., Харин А. Ю. Эконометрическое моделирование. — Мн.: БГУ, 2003.- 313 с.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Профіль Ю. С. Харына на сайце ФПМІ БДУ Архівавана 31 ліпеня 2014.
- Профіль Ю. С. Харына на сайце НДІ ППМІ БДУ Архівавана 1 ліпеня 2017.
- Юрый Сямёнавіч Харын у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)