Нагачу
Нагачу, Нахачу (кіт.: 纳哈出; каля 1320—1388) — лідар уранхайцаў , военачальнік дынастыі Паўночная Юань у Ляадуне і Маньчжурыі.
Нагачу | |
---|---|
кіт.: 纳哈出 | |
Нараджэнне |
XIV стагоддзе |
Смерць |
1388 |
Біяграфія
правіцьНагачу захаваў вернасць дынастыі Паўночная Юань і кантраляваў правінцыю Ляаян. У сярэдзіне 1380-х гадоў Нагачу падпарадкаваў сваёй уладзе мангольскія плямёны на шырокай тэрыторыі на поўнач ад Кітая, уключаючы сучасныя правінцыі Жэхэ і Ляанін. Нагачу ўмацаваўся на паўночным усходзе Кітая і меў дастаткова вялікія сілы, каб пагражаць уварваннем у створаную Мінскую імперыю у мэтах аднаўлення ўлады мангольскай дынастыі Юань у Кітаі.
У 1387 годзе мінскі імператар Чжу Юаньчжан арганізаваў вялікі ваенны паход супраць Нагачу ў Ляадун[1]. 200-тысячнай кітайскай арміяй камандаваў генерал Фэн Шэн . У яго падначаленні знаходзіліся генерал Фу Юдэ і Лань Юй , якія камандавалі асобнымі войскамі, а таксама прынц Чжу Дзі, камандуючы гвардыяй. Нагачу быў акружаны і вымушаны быў капітуляваць перад пераўзыходнымі сіламі кітайскай арміі. Нагачу і тысячы яго афіцэраў і сваякоў былі адпраўленыя ў ссылку ў Нанкін, першую сталіцу дынастыі Мін. Імператар дараваў Нагачу тытул маркіза і жалаванне ў 2000 пікулаў зерня, маёнтак у Цзянсу і асабняк у Нанкіне. Нагачу памёр блізу Учана 31 жніўня 1388 года, верагодна, ад празмернага ўжывання алкаголю, і быў пахаваны за межамі Нанкіна[2].