Надзея Аляксандраўна Губская
Надзея Аляксандраўна Гу́бская (нар. 3 лютага 1947, в. Стары Каўрай, Чаркаская вобласць, УССР) — беларуская артыстка оперы (лірыка-драматычнае сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1994).
Надзея Аляксандраўна Губская | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лютага 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | оперная спявачка |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1975 годзе Кіеўскую кансерваторыю. Працавала ў тэатрах Украіны і Расіі. У 1977—2005 гадах — салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1999 года выкладае сольныя спевы ў Беларускай акадэміі музыкі.
Творчасць
правіцьЧароўны тэмбр голасу Губскай, яго свабоднае, сакавітае, мяккае, нюансаванае гучанне, эмацыянальнасць выканання спрыялі перадачы ўнутранай высакароднасці і чысціні яе гераінь. Сярод лепшых партый: Аіда, Леанора («Трубадур» Д. Вердзі), Тоска («Тоска » Д. Пучыні), Лізавета, Амелія («Дон Карлас», «Баль-маскарад» Д. Вердзі), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А. Барадзіна), партыя саліруючага сапрана ў вакальна-харэаграфічным прадстаўленні «Карміна Бурана » на музыку К. Орфа.
Літаратура
правіць- Саламаха А. А. Губская Надзея Аляксандраўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.